weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
25.10.2010 14:19 ,

Вучымся выжываць

Як прайсці па бітым шкле і што трэба рабіць, каб вас не раздушылі ў натоўпе? Школа выжывання адкрылася ў Маладзечне на базе спартыўнага клуба “Белы журавель”.

У школе людзям даюць рэальныя парады, як сябе паводзіць у экстрэмальных сітуацыях і складаных бытавых умовах.

Школу адкрыў маладзечанец Аляксандр Клемянтовіч, трэнер па ўсходніх адзінаборствах. Вопыт выжывання ў складаных умовах ён пераймае на семінарах у Мінску, якія адзін раз у месяц праводзіць кіраўнік Маскоўскага аддзялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Расіі Анатоль Белавусаў.

“Ідэя адкрыць школу выжывання ў Маладзечне ў мяне ўзнікла, калі ад красавіка гэтага года я наведаў некалькі семінараў Белавусава, – расказаў у інтэрв’ю “РГ” Аляксандр Клемянтовіч. – Я ўбачыў, што яго парады маюць рэальнае практычнае прымяненне. Кіраўнік маскоўскіх выратавальнікаў валодае таксама баявой сістэмай вайсковай падрыхтоўкі. Але ў Маладзечне я даю сваім вучням простыя парады – як сябе трэба весці, калі з вамі ці вашымі блізкімі нешта здарылася альбо можа здарыцца ў мірным, паўсядзённым жыцці – у горадзе, у лесе, на рэчцы, у дарожна-транспартным здарэнні”.

Заняткі праходзяць тры разы на тыдзень, па паўтары-дзве гадзіны кожны. Аляксандр прывёў некалькі прыкладаў таго, чаму ён вучыць удзельнікаў школы выжывання.

На занятках.

Напрыклад, настаўнік не раіць пры выкліку ліфта стаяць да яго тварам. Вы не можаце быць упэўненыя, што за дзвярыма, калі яны адчыняцца, не акажацца злодзей ці проста п’яны чалавек, якога ванітуе. Выклікаючы ліфт, у мерах перасцярогі трэба стаць з боку ад дзвярэй.

Калі вы з сябрам пераплылі раку, выйшлі на бераг, і сябар страціў прытомнасць, побач нікога няма, а вы ў адных плаўках, найдзіце які-небудзь востры сучок ці шыльнік і пакаліце пацярпеламу кончыкі пальцаў. Сябар апрытомнее.

Як у лесе з падручных сродкаў зрабіць насілкі, што рабіць дзяўчыне, калі на яе напаў гвалтаўнік. Як сябе весці, каб супакоіўся начальнік, які на вас крычыць. Якую прыняць позу, калі ваш аўтамабіль на хуткасці праз імгненне ў што-небудзь стукнецца. Што рабіць у натоўпе, які можа вас раздушыць. І нават як басанож прайсці па бітым шкле – гэтыя і сотні іншых сітуацый разглядаюць вучні школы выжывання.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота забяспечана Наталляй ЗАЙЦАВАЙ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце