weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
26.10.2010 11:01 ,

Чорт у рабрыну?

На вуліцы Драздовіча на аўтобусным прыпынку “Магазін 1000 дробязяў” у аўтобусе маршруту №2 у панядзелак, 25 кастрычніка, затрымалі 51-гадовага мужчыну, якога падазраюць у распусных дзеяннях у адносінах да малалетняй дзяўчынкі.

Памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Вадзім Бярозкін выязджаў у райаддзел міліцыі на допыт затрыманага. У інтэрв’ю “РГ” Вадзім Бярозкін расказаў: здарэнне адбылося ў аўтобусе паміж прыпынкамі “Тэатр “Батлейка” і “Магазін “1000 дробязяў”. У “двойцы” ехала жанчына са сваёй сямігадовай дачкой.

Маці адвярнулася ад дачкі, каб купіць білет. Раптам адзін з пасажыраў заўважыў, як пажылы мужчына пачаў гладзіць дзяўчынку па спіне і ніжэй, палез пад куртку. Відавочца спытаў у маці: гэта ваш дзядуля? Атрымаўшы адмоўны адказ, мужчына сказаў: дык што такое ён тады вырабляе?

Жанчына адразу пазваніла мужу і ў міліцыю. Аўтобус спыніўся на прыпынку. Усе ўдзельнікі гісторыі выйшлі з яго. Сведка не стаў чакаць, пакуль падыдзе міліцэйскі патруль, хаця маці дзяўчынкі прасіла яго застацца. Падазронага затрымалі і завялі ў аддзел міліцыі. На першым допыце ён усё адмаўляў. Затрыманага на трое сутак змясцілі ў ізалятар да вырашэння пытання па ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Вадзім Бярозкін звяртаецца да мужчыны-відавочцы здарэння і магчымых сведкаў: патэлефануйце, калі ласка, у райаддзел міліцыі па тэлефоне 102.

За распусныя дзеянні ў адносінах да асобы, заведама не дасягнуўшай 16-гадовага ўзросту, можна атрымаць арышт на шэсць месяцаў альбо абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў ці пазбаўленне волі на такі ж тэрмін.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце