weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
26.10.2010 12:37 ,

Труп у куфары

Труп мужчыны, які ляжаў у куфары ў закінутым доме вёскі Такарэўшчына Алёхнавіцкага сельсавета, знайшлі работнікі міліцыі вечарам у панядзелак, 18 кастрычніка.

Пра тое, што у доме знаходзіцца труп, паведаміў невядомы, які пазваніў чамусьці ў мінскую міліцыю з тэлефона-аўтамата.

На месца здарэння каля васьмі гадзін вечара выязджаў следчы следчага аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Сяргей Сяляўка. У інтэрв’ю нашаму выданню ён расказаў: дом стаіць на водшыбе, у баку ад дарогі. Да бліжэйшых хат – каля паўкіламетра.

Куфар стаяў паміж печкай і сцяной. Калі аператыўныя работнікі міліцыі адкрылі яго, убачылі муміфікаваны труп мужчыны. На ім былі надзетыя двое штаноў, тры світэры, дзве курткі, шапка-вушанка. Па прадметах, якія знайшлі ў кішэнях, – пачцы цыгарэт, квітках на праезд – можна было ўстанавіць, што мужчына мог памерці ў канцы 2008 года.

Высветлілася таксама: у гэтым доме раней жылі дзед з бабкай па прозвішчы Івановы, якія прыехалі сюды з Расіі. Бабуля памерла ў 2006 ходзе, ад таго часу дзед жыў адзін. Усё паказвае на тое, што памерлы і ёсць той самы дзед. Паводле праведзенай медсудэкспертызы, смерць не была гвалтоўная. Хутчэй за ўсё, пажылы мужчына проста замерз у куфары ў халодным доме.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце