weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
27.10.2010 10:07 ,

“Нападзенне” на аўтобусны прыпынак

Два злачынствы па гарачых слядах раскрылі ў горадзе ноччу 19 кастрычніка супрацоўнікі Маладзечанскага аддзела Дэпартамента аховы – крадзеж мабільнага тэлефона і “нападзенне” на аўтобусны прыпынак.

Намеснік начальніка аддзела Дэпартамента аховы Уладзімір Васількоў расказаў у інтэрв’ю “РГ”: паведамленне пра першае злачынства паступіла ў дзяжурную часць міліцыі ў гадзіну ночы. Пазваніў мужчына і заявіў, што невядомы ламае павільён аўтобуснага прыпынку “Паўднёвы”, што каля дома №14 на вуліцы Будаўнікоў.

На месца выехалі два экіпажы аддзела Дэпартамента аховы. Міліцыянеры Аляксей Чарняўскі, Аляксандр Лінюк, Сяргей Шалкоўскі і Віктар Танкевіч праз паўгадзіны затрымалі парушальніка на гэтай жа вуліцы каля дома №22. Ім аказаўся 26-гадовы жыхар Светлагорска. Мужчына зламаў пластыкавыя шчыты ў прыпыначным павільёне.

У гэтую ж ноч, у 1 гадзіну 35 хвілін, да экіпажа аддзела аховы звярнуўся 24-гадовы маладзечанец і заявіў, што на перакрыжаванні вуліц Валынца і Касманаўтаў невядомы мужчына ўдарыў яго кулаком у твар і сілай забраў мабільны тэлефон.

Напарнікі экіпажа Яўген Мішурко і Аляксандр Страх па прыкметах у двары дома №74 на Вялікім Гасцінцы затрымалі 36-гадовага падазронага, які раней неаднаразова быў судзімы. Затрыманага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце