weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
27.10.2010 12:26 ,

Перамаглі знянацку

Таварыскі матч з галандскімі аднагодкамі правялі выхаванцы маладзечанскай ДЮСШ №1 аддзела адукацыі 25 кастрычніка.

Гулялі юнакі 15-17 гадоў. Сустрэча прайшла ў спартыўнай зале гандлёва-эканамічнага каледжа. Маладзечанцы, якіх трэніруюць Анатоль Яфімаў і Уладзімір Клямяціч, перамаглі 59:31, хоць спецыяльна менавіта да гэтай гульні не рыхтаваліся. Галандскі спартклуб у тыя дні быў з візітам у Мінску. Спартсмены згулялі з баскетбалістамі аднаго з мінскіх каледжаў і папрасілі аб матчы з рэгіянальнай камандай.

Для маладзечанцаў гэта не першая сустрэча з замежнай камандай – раней хлопцам даводзілася гуляць з расійскімі і літоўскімі аднагодкамі.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце