weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
27.10.2010 16:34 ,

Сцежкамі Вілейшчыны

Этнаграфічную экспедыцыю “Па сцяжынках Вілейшчыны” ладзяць віляйчане сумесна з Белдзяржуніверсітэтам культуры і мастацтваў 28-29 кастрычніка.

У першы дзень запланавана на базе цэнтра эстэтычнага выхавання адкрыць выставы вілейскага мастака Мікалая Кучко і работ студэнтаў універсітэта. Выкладчыкі кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прачытаюць лекцыі, правядуць майстар-класы па кераміцы, традыцыйным ткацтве, іншыя, адбудуцца прэзентацыі і паказы фільмаў.

На другі дзень запланаваныя сустрэчы з майстрамі Вілейкі і раёна: Таццянай Петух, Аленай Лаўрыновіч, Марыяй Лазовік і іншымі.

Такую экспедыцыю ў Вілейцы ладзяць кафедра народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Белдзяржуніверсітэтам культуры і мастацтваў сумесна з аддзелам культуры Вілейскага райвыканкама, цэнтрам эстэтычнага выхавання, краязнаўчым музеем, цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іншымі вілейскімі ўстановамі.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце