weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
28.10.2010 10:28 ,

Гімназія №10 на “жалезным кані"

Першынство па фігурным кіраванні веласіпедам прайшло 23 кастрычніка ў гімназіі №10.

Удзельнікі першынства па фігурным кіраванні веласіпедам сярод вучняў маладзечанскай гімназіі №10 (злева – направа): Андрэй Карпіцкі, Даша Капцюг, Насця Гінеўская, выкладчык фізвыхавання Марына Лаўрышчава, Юра Лаўрышчаў. Дзеці – вучні гімназіі №10.

Спаборніцтвы выклікалі вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў і балельшчыкаў. У іх прынялі ўдзел навучэнцы гімназіі №10 і некаторых іншых школ горада.

Фігурнае кіраванне ўключала ў сябе язду “змейкай”, язду па вузкай планцы, язду пры кіраванні веласіпедам адной рукой, прыпынак веласіпеда ў вызначаным месцы і іншае.

Судзейскую калегію складалі выкладчыкі фізічнага выхавання гімназіі Аляксей Бараноўскі, Міхаіл Карабухін і Марына Лаўрышчава.

Спаборніцтвы праходзілі ў трох узроставых катэгорыях – сярод вучняў і вучаніц трэціх-чацвертых, пятых і шостых-сёмых класаў. У першай узроставай катэгорыі першыя месцы занялі Віка Якімчук і Марат Чарнюк, другія – Яна Васілеўская і Вадзім Свянціцкі, трэція – Даша Атрошчанка і Лёша Барада.

Пераможцамі сярод пяцікласнікаў сталі Ксюша Чалапула і Лёша Атрошанка, другія прызёры – Даша Скуратовіч і Жэня Шынкевіч, трэція – Ліза Таўгень і Дзіма Дварэцкі.

У спаброніцтвах гімназістаў шостых-сёмых класаў на першую прыступку п’едэстала ўзняліся Насця Гінеўская і Юра Лаўрышчаў, на другую – Насця Дудзіч і Андрэй Карпіцкі, на трэцюю – Крысціна Гудзель і Ягор Бекер.

Член журы, выкладчыца фізвыхавання Марына Лаўрышчава з’яўляецца кіраўніком гуртка юных інспектараў руху (ЮІР), які заснаваны на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”. Заняткі гуртка праходзяць у гімназіі №10.

Гурток ЮІР адкрыўся ў гэтай навучальнай установе сёлета. Раней яго не было. Заняткі веласіпедыстаў праходзілі ў школах, але каманды дрэнна рыхтаваліся і гэтак жа дрэнна выступалі. З адкрыццём гуртка ў 2010 годзе сітуацыя змянілася. У маі прайшлі спаборніцтвы, на якіх гімназія №10 перамагла на раённых спаборніцтвах, а на абласных заняла восьмае месца.

Наведваюць заняткі вучні ад трэцяга да дзесятага класа. Па словах Марыны Лаўрышчавай, у гуртку вучаць дзяцей не толькі фігурнаму кіраванню, але і правілам дарожнага руху. Гэта неабходна, бо дзеці таксама з’являюцца ўдзельнікамі дарожнага руху.

Ксюша ГРАМАЦІНА, моладзевая рэдакцыя “РГ”.

Фота забяспечана Марынай ЛАЎРЫШЧАВАЙ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце