weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
28.10.2010 09:24 ,

Смаргонь — Гомель – 1:2

У 27 туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе, які прайшоў 23 кастрычніка, футбольны клуб “Смаргонь” дома саступіў “Гомелю” з лікам 1:2.

Галоўны трэнер “Смаргоні” Генадзь Мардас у інтэрв’ю “РГ” расказаў, што гулялі нашы хлопцы нядрэнна. Але сказаліся страты ў саставе. Дыскваліфікаваны быў Алег Попель, а Андрэй Шыла лечыць траўму нагі.

“Я вымушаны быў зрабіць перастаноўкі ў абароне, – кажа Генадзь Мардас, – думаю, каб мы гулялі аптымальным саставам, маглі звесці матч прынамсі да нічыёй”.

Па словах галоўнага трэнера, небяспеку неслі ў сабе найперш стандартныя становішчы ў выкананні гасцей. На 16 хвіліне гульні пасля ўводу мяча з-за бакавой лініі ў штрафную пляцоўку наш варатар Валеры Макарэвіч адбіў яго, але недалёка, мяч апынуўся ў цэнтры штрафной у нагах футбаліста “Гомеля”, які дакладна прабіў у дзявятку.

Другі гол госці забілі на 28 хвіліне пасля розыгрышу штрафнога ўдару – 2:0. Адзін мяч нашы адыгралі на 36 хвіліне. Аляксандр Лужанкоў выйшаў адзін на адзін з варатаром і быў дакладны – 1:2.

Наступную гульню праводзім 31 кастрычніка ў Пінску супраць “Хвалі”.

Турнірная табліца пасля 27 тура:

1. Гомель        76

2. ДСК             52

3. СКВІЧ         51

4. Граніт         47

5. Баранавічы        42

6. Верас        35

7. Хімік         34

8. Рудзенск  34

9. Полацк     34

10. Славія-Мазыр  33

11. Хваля              29

12. Белкард          28

13. Смаргонь          28

14. Камунальнік     27

15. Ведрыч-97       26

16. Ліда                  19

Сяргей ЗЯНЬКО.               

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце