weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
29.10.2010 11:54 ,

Праблемы Сасновага Бору

У чацвер, 21 кастрычніка, інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама на чале са старшынёй Фёдарам Дамаценкам, сустрэлася з жыхарамі пасёлка Сасновы Бор.

Мерапрыемства праходзіла ў памяшканні дзіцячага садка. Адчувалася, што праблем у людзей накапілася. Зала была поўная, некаторыя нават стаялі.

Зала была поўная.

Размова была не простая. Людзей цікавіла, калі ж нарэшце ў пасёлак прыйдзе чыстая вада, вырашацца праблемы з транспартам, будаўніцтвам жылля.

З апошняга пытання і пачалі размову. Аказваецца, 24 жыхары пасёлка Сасновы Бор хочуць пачаць будаўніцтва, о  Першым паднялі пытанні індывідуальнага будаўніцтва. Аказваецца, 24 жыхары пасёлка ма Адказваў на іх начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Юрый Гапоненка. Ён расказаў, ў 24 жыхары пасёлка стаяць на чарзе на атрыманне жыллё. Але ўчастак, які планавалі забудоўваць, па заключэнні МНС аказаўся непрыгодным.

На гэта Фёдар Дамаценка, старшыня маладзечанскага райвыканкама, адказаў, што для адмовы ад гэтага ўчастка заключэння адной арганізацыі не дастаткова. Магчыма, праблему падтапленняў можна вырашыць шляхам адводу вады.

Калі ж і астатнія інстытуты – і меліяратары, і геолагі не дадуць дазволу на выкарыстанне гэтай зямлі пад індывідуальнае будаўніцтва, сяльчанам прапануюць іншае выйсце. Магчыма – жыллё ў іншых населеных пунктах Мясоцкага сельсавета.

За дарогі ў Сасновым Бары адказвае Аляксандр Пускоў, дырэктар “ДРБУ- 195”. У лютым гэтага года на баланс гэтай арганізацыі перайшлі ўсе 3, 4 кіламетры дарог пасёлка. Да гэтага вуліцы былі “нічыйныя”.

На просьбы сасноваборцаў зрабіць рамонт вуліц Аляксандр Пускоў сказаў, што на гэта грошай пакуль няма. Але праязджальнасць на ўсіх участках будзе забяспечаная. А зімой дарогі будуць расчышчаны за суткі пасля канца снегападу.

Многія жыхары працуюць за межамі пасёлка, але не ўсім зручна дабірацца да работы ці вучобы. Першы аўтобус едзе ў сем гадзін раніцы, але некаторыя ў гэты час ужо пачынаюць працаваць. Некаторыя заканчваюць свой працоўны дзень у дзесяць ці дванаццаць гадзін, калі ад’ехаў ужо апошні аўтобус.

Фёдар Дамаценка даў паручэнне самім сяльчанам стварыць рабочую групу, якая вывучыць патрэбы сасноваборцаў. Па выніках гэтых прапаноў і будзе карэкцірывацца рух транспарту. А кіраўнікам адказных прадпрыемстваў – расмясціць расклад і новы прыпынак.

Праблемы з пітной вадой у Сасновым Бары адны з самых турбуючых. У свідравіне, якая раней абслугоўвала пасёлак, з’явіліся нітраты. Пачалі даваць ваду з іншай свідравіны, а ў ёй узровень жалеза перавышае норму ў тры разы.

Таму старшыня райвыканкама паставіў задачу: вызначыць, што больш выгадна і танна – бурыць новую свідравіну ці пабудаваць станцыю абезжалезвання.

З 2006 года тут пачалі пракладаць новую цеплатрасу. А новыя катлы не прадугледжваюць падагрэў гарачай вады. Грамацкую лазню, у якой быў і басейн, і масажны кабінет, выкупілі прыватныя прадпрыемствы.

Таму цяпер вырашаецца, што для жыхароў больш патрэбна: падагрэў вады ці лазня.

Памяшканне, якое пры пабудове Сасновага Бора планавалася як клуб, цяпер выкарыстоўвае звераферма. Прапанаваў заняцца арганізацыяй мясцовага цэнтра дырэктар прыватнага прадпрыемства Антон Заянчкоўскі.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце