weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 29° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 29° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
29.10.2010 15:50 ,

Збор подпісаў завяршаецца

Сёння, 29 кастрычніка, заканчваецца збор подпісаў і перадача падпісных лістоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі патэнцыяльных кандыдатаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі. За тры дні да тэрміну свае падпісныя лісты пачалі здаваць 10 удзельнікаў выбарчай кампаніі з 15-ці.

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік 27 кастрычніка паведаміў у інтэрв’ю “РГ”, што план па зборы подпісаў – 100.000 – з вялікім апярэджаннем выканала ініцыятыўная група толькі аднаго патэнцыяльнага кандыдата – дзейнага Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі.

“Думаю, астатнія ўдзельнікі прэзідэнцкай гонкі правяраюць, удакладняюць падпісныя лісты і за гэтыя тры дні здадуць іх”, – выказаў сваё меркаванне Мікалай Лазавік.

За тры дні да тэрміну здачы падпісных лістоў з тэрытарыяльных выбарчых камісій у Цэнтрвыбаркам паведамілі пра тое, што пачалі прыносіць падпісныя лісты 10 патэнцыяльных кандыдатаў з 15-ці.

Акрамя Аляксандра Лукашэнкі, гэта – член партыі БНФ, намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства “Асвейская будаўнічая кампанія” Рыгор Кастусёў, юрысконсульт прыватнага прадпрыемства “Агенцтва пераводаў і юрыдычных паслуг Міхалевіча” Аляксей Міхалевіч, паэт Уладзімір Някляеў, член аб’яднанай грамадзянскай партыі, выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Яраслаў Раманчук, намеснік старшыні аб’яднання “Хрысціянская дзелавая ініцыятыва” Віталь Рымашэўскі, палітычны аглядальнік газеты “Народная воля” Андрэй Саннікаў, пенсіянер Міністэрства абароны Мікалай Статкевіч, дырэктар прадпрыемства “Трывіум” Дзмітры Ус і старшыня савета “Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва” Віктар Цярэшчанка.

Мікалай Лазавік, мяркуючы, што асноўную колькасць падпісных лістоў удзельнікі прэзідэнцкай кампаніі збіраюцца здаць у апошнія дні перад заканчэннем тэрміну здачы, адзначае: на момант інтэрв’ю, 27 кастрычніка, патэнцыяльныя кандыдаты здалі нязначную колькасць лістоў, некалькі дзясяткаў – па тры-чатыры тысячы подпісаў.

На 26 кастрычніка не з’явіліся ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях прадстаўнікі ініцыятыўных груп пенсіянера Пятра Барысава, першага намесніка старшыні беларускай партыі “Зялёныя” Юрыя Глушакова, часовага непрацуючага Сяргея Іванова, загадчыка лабараторыі Нацыянальнай акадэміі навук Івана Кулікова і індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Правальскага.

Па словах сакратара Цэнтрвыбаркама, ён не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць заявы тых патэнцыяльных кандыдатаў, якія ў сродках масавай інфармацыі аб’явілі пра збор больш чым 100.000 подпісаў.

“Мы арыентуемся не на вусныя заявы патэнцыяльных кандыдатаў ці прадстаўнікоў іх ініцыятыўных груп, а на паведамленні тэрытарыяльных выбарчых камісій і пратаколы, якія яны складаюць па выніках праверак. А пасля праверак колькасць подпісаў можа рэзка скараціцца. Калі высветліцца, што ў якім-небудзь раёне больш за 15 працэнтаў несапраўдныя, то не будуць улічаныя ўсе подпісы, сабраныя ў гэтым раёне”.

Карэспандэнт “РГ” звязалася з некаторымі прэтэндэнтамі на пост Прэзідэнта і кіраўнікамі іх ініцыятыўных груп.

Алесь Міхалевіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”, што сябры яго ініцыятыўнай групы па стане на 27 кастрычніка сабралі паводле папярэдніх дадзеных больш за 105.000 подпісаў. “Плануем выйсці на 110.000”, – сказаў ён.

Паводле звестак з рэгіёнаў, за Рыгора Кастусёва сабралі крыху менш за 104.000 подпісаў – 103.900. Аляксей Янукевіч, кіраўнік перадвыбарчага штаба, падкрэсліў у інтэрв’ю “РГ”, што гэта лічба папярэдняя. Канчатковую можна будзе назваць у суботу.

Сябры ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука сабралі, паводле інфармацыі намесніка старшыні выканкама АГП Аксаны Крышчановіч, больш за 130.000 подпісаў. У панядзелак, 25 кастрычніка, яны пачалі здаваць падпісныя лісты ў раённыя камісіі. Ад панядзелка да серады яны здалі 67.000 подпісаў. З іх каля 27.000 сабралі ў Мінску, астатнія – у рэгіёнах.

Па стане на 27 кастрычніка сябры ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага мелі каля 98.000 подпісаў. Але ў яго перадвыбарным штабе не сумняваліся, што да 29 кастрычніка паспеюць сабраць неабходныя 100.000.

Сяргей ЗЯНЬКО. Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце