weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
31.10.2010 11:53 ,

Мужчынскія слёзы

Калі ёсць жаночы лёс, значыць, ёсць і мужчынскі. Калі можна паплакацца над жаночай доляй, то над мужчынскай не прынята. Ну, не церпіць моцная палова чалавецтва сантыментаў і ўсё тут.

Між тым, ніколі не паверу ў тое, што мужчыну абыякава, хто будзе яго жонка. Добрая, клапатлівая дзяўчына ці “сарві галава”, якая ні разу ў сваім жыцці не варыла боршч і не мыла ў кватэры вокны. Як правіла, кахання ў такіх сем’ях хапае ненадоўга?

Я ведала маладую пару, дзе муж, вобразна кажучы, не мог надыхацца на жонку. Сам у кватэры прыбіраў, сам на рынак бегаў, пірагі пёк. Толькі б Ілоне добра было. Толькі б не папракала, не казала, што зарплату малую прыносіць, кветкі не дорыць, у тэатр не водзіць. А яму не было ў той тэатр нават у чым пайсці. Усе грошы, што зарабляў, жонка траціла на абновы ды касметыку, не думаючы пра тое, на што будуць жыць да наступнай зарплаты.

Ён не скандаліў. Ён цярпеў. Прасіў тысячу-другую  да зарплаты ў сястры, у бацькоў-пенсіянераў, пазычаў грошы, загадзя ведаючы, што аддаць доўг не зможа. А аднаго дня ўзяў ды не прыйшоў дадому начаваць. Ілона абзваніла ўсіх знаёмых, усіх сяброў, мужа нідзе не было. У роспачы, прыбегла да яго на работу. “Я да цябе больш не вярнуся, — сабраўшы волю ў кулак, сказаў ёй Эдуард. – Стаміўся жыць з бяздушным чалавекам”.

Нялёгка душэўнасць гэту пранесці праз мітусню будняў. Вось і крычым часам, бегаючы па кватэры з венікам у руках, што няма ў гэтай хаце нікому справы ні да дзяцей, ні да пустога халадзільніка, ні да дываноў, якія за гады сумеснага жыцця муж ні разу не вынес без напамінку. Зразумела, усё яно далёка не так. Але на тое ж мы і жанчыны, каб устройваць час ад часу цырк і атрымліваць своеасаблівую разрадку. І не дай Бог мужу сказаць у гэту хвіліну што-небудзь у сваё апраўданне…

“Дапамажыце знайсці адрас швейнай фабрыкі, — прасіў адзін знаёмы. – Хачу падзячнае пісьмо туды напісаць. Такую патаемную кішэньку ў пінжаку прыдумалі, што нават жонка не можа заначку знайсці”. Вядома ж, ён жартаваў. Але ў кожным жарце, як кажуць, ёсць доля праўды. Быў у яго жонкі грэх: у кожную зарплату чысціла кішэні. Пасля штодзень выдавала… па 300 рублёў на цыгарэты. І гэта пры тым, што муж ніколі не злоўжываў спіртным. Цікава толькі, ці доўга б яна сама ў такіх умовах магла пражыць?

Адзін прадстаўнік моцнай паловы чалавецтва, дарэчы, вялікі начальнік, неяк прызнаўся: “Мы, мужчыны, толькі з выгляду моцныя. На самой жа справе сэрца пяшчоты і разумення просіць гэтак жа, як і ў жанчын”. Яму добра, у яго ёсць надзейны тыл: дружная сям’я, разумная жонка. А на чыім плячы паплакацца тым мужчынам, якіх нават не спрабуюць зразумець. Толькі патрабуюць,  нічога не даючы ўзамен?

Марына СЛІЖ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце