11.11.2010 13:12
,
Дзеці збіраюцца на фэсты
Фестываль дзіцячай эстраднай песні “Звонкае рэха” і фестываль традыцыйнага побытавага танца “Повязь часоў” сярод школьнікаў пройдуць у суботу, 20 лістапада, у раённым Цэнтры культуры.
Па словах начальніка аддзела культуры райвыканкама Вікенція Адамовіча, плануецца, што ў мерапрыемствах прымуць удзел 11 танцавальных і каля 15 эстрадных дзіцячых калектываў сельскіх устаноў культуры раёна. Удзельнікаў чакаюць сувеніры, дыпломы і граматы. Пачатак – у 11 гадзін. Уваход бясплатны.
Сяргей ЗЯНЬКО.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



