weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
11.11.2010 15:55 ,

Паспаборнічаюць з Міхаілам Агінскім (дапоўненае)

Фота: Зоя Хруцкая.

У чацвер, 11 лістапада, адбудзецца інтэрактыўная анлайн-гульня “Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім”.

Даведка “РГ”.

Інтэрактыўнасць – прынцып арганізацыі працы. Пры ім мэта дасягаецца шляхам інфармацыйнага абмену паміж удзельнікамі сістэмы.

Анлайн-гульня – камп’ютарная гульня, якая патрабуе на працягу яе пастаяннага злучэння з сецівам.

У гульні будуць прымаць удзел маладыя людзі індывідуальна ці калектыўна. Яе арганізатарамі выступаюць моладзевы адукацыйны клуб ”NEWLINE“, моладзевае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”, маладзечанская гімназія №10, мінская політэхнічная гімназія №6.

 Папярэдне ўдзельнікам трэба было зарэгістраваць сваю электронную скрыню па адрасах арганізатараў гульні. У 13 гадзін у дзень гульні ўдзельнікі на свой адрас атрымаюць заданне.

У ім будуць пытанні аб жыцці ці асобе Агінскага, адказ на адно ці некалькі з якіх патрэбна будзе даслаць да 16 гадзін. Выкарыстоўваць удзельнікі могуць любыя крыніцы інфармацыі.

Выбраць аднаго пераможцу арганізатары не плануюць, калі ён толькі не дасць выключны адказ. Калі ж надзвычай моцнага адказу не будзе, то выберуць некалькі, каб каля дваццаці чалавек атрымала прыз – удзел у майстар-класе.

На першы дзень майстар-класа, 20 лістапада, грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” падрыхтавала экскурсію па сядзібе сям’і Агінскіх у Залессі і Замчышчы пад Маладзечнам.

На другі, 21 лістапада, у маладзечанскай гімназіі №10 адбудзецца дыскусія. Будуць абмяркоўвацца адказы пераможцаў. Арганізатары лічаць, што ў жывой гутарцы можна значна глыбей даследаваць розныя аспекты дзейнасці героя гульні.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце