weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4849
1 долар 2.0077
100 рас.руб. 3.2908
12.11.2010 09:15 , AЎТАР(Ы): Сяргей ЗЯНЬКО

Раённыя камісіі падлічылі подпісы

Усе 10 патэнцыяльных кандыдатаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за якіх ініцыятыўныя групы збіралі подпісы ў нашым рэгіёне, па папярэдніх выніках пераступілі неабходны рубеж у 100 000 подпісаў і працягваюць прэзідэнцкую гонку.

Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” 10 лістапада паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. У страі засталося дзесяць з адзінаццаці патэнцыяльных кандыдатаў. Не мае права працягваць барацьбу толькі прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі. Паводле праверкі тэрытарыяльнай камісіі, большасць подпісаў, сабраных групай Правальскага, – несапраўдныя. Гэта быў адзіны з патэнцыяльных кандыдатаў, чыя ініцыятыўная група не збірала подпісы ў нашым рэгіёне.

Такім чынам, за прэзідэнцкае крэсла працягваюць барацьбу: Рыгор Кастусёў, Аляксандр Лукашэнка, Аляксей Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Дзмітры Ус і Віктар Цярэшчанка.

Мікалай Лазавік адзначыў, што гэтыя прэтэндэнты на пост кіраўніка дзяржавы цяпер павінны прадставіць у Цэнтральную выбарчую камісію дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты і чакаць далейшага рашэння камісіі.

Да 13 лістапада ўключна абласныя і мінская гарадская камісіі правераць пратаколы і акты праверак сапраўднасці подпісаў, якія перадаюць ім раённыя выбарчыя камісіі. У сваю чаргу абласныя і мінская гарадская камісіі перададуць свае абласныя пратаколы ў Цэнтральную выбарчую камісію.

І потым ужо Цэнтрвыбаркам будзе працаваць з усімі прадстаўленымі дакументамі, у тым ліку, з пратаколамі подпісаў. Па каляндарным плане на гэту работу адведзены час ад 14 да 23 лістапада.

“Але, я думаю, дзесьці ў сярэдзіне гэтага прамежку часу, чысла 17-18, мы зможам правесці пасяджэнне і разгледзець пытанне аб рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты, – кажа Мікалай Лазавік. – Тым больш, што ўсе вылучэнцы, акрамя аднаго, назбіралі неабходную колькасць подпісаў. І я не думаю, што ў іх будзе шмат скаргаў на вынікі праверак подпісаў і на работу тэрытарыяльных камісій”.

Мікалай Лазавік падкрэсліў: праверкі на самой справе былі праведзеныя ў поўнай адпаведнасці з Выбарчым кодэксам. Больш за тое, сакратар Цэнтрвыбаркама сцвярджае, што праверкі насілі ліберальны, ашчадны характар. Усе сумненні, якія ўзнікалі пры праверках подпісаў, вырашаліся на карысць патэнцыяльных кандыдатаў.

Па словах Мікалая Лазавіка, дзякуючы гэтаму ліберальнаму падыходу ўсе, хто нават дапусціў некаторыя памылкі і адступіў ад закона, прайшлі гэты этап барацьбы паспяхова.

“Толькі Уладзімір Правальскі ператварыў свой збор подпісаў у цынічную фальсіфікацыю. Быццам бы ён сабраў усе подпісы на тэрыторыі толькі аднаго з раёнаў Віцебска. Пры ўсім жаданні гэта фізічна немагчыма. Гэта па-першае. Па-другое, пры правядзенні тэхніка-крыміналістычнай экспертызы лістоў з подпісамі, было ўстаноўлена, што гэта копіі. Рэальна сабраных подпісаў было ледзь больш за сотню”, – сказаў Мікалай Лазавік.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце