weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
17.11.2010 16:58 ,

Падарожнічалі па фотаальбоме

У межах сёлетніх гальшанскіх чытанняў у раённым Доме культуры адбылася прэзентацыя фотаальбома Тамары Філіповіч “Падарожжа па ашмянскаму краю”.

Выданне фотаальбома прымеркаванае да двух юбілейных дат: 110-годдзя мясакамбіната і 70-годдзя Ашмянскага раёна. Гэта, напэўна, першая спроба ўпарадкаваць усе звесткі, якія тычацца былога Ашмянскага павета. Таму геаграфія выдання ахоплівае і часткі сучасных Валожыншчыны, Астравеччыны, Вілейшчыны, Смаргоншчыны.

Фотаальбом складаецца са здымкаў аўтара, старых карт, некаторай гістарычнай інфармацыі. Размешчаныя здымкі усіх храмаў, прыроды, людзей. Тамара Філіповіч ужо 33 гады з’яўляецца дырэктарам Ашмянскага мясакамбіната. За гэты час прадпрыемства стала брэндавым. Як тут кажуць, Ашмяны ведаюць усе па самай смачнай кілбасе.

Мясакамбінат – актыўны ўдзельнік творчага жыцця Ашмяншчыны. Працаўнікі пастаянна ездзяць на розныя экскурсіі, удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах. Існуе свой калектыў мастацкай самадзейнасці, інструментальна-вакальны ансамбль “Ашмянскія волаты”, хор, у якім спявае і Тамара Філіповіч.

Знайсці выданне можна будзе ў школах, бібліятэках. У гэтыя ўстановы ўжо перададзена больш за сто экзэмпляраў. Міхаіл Гружэўскі, дырэктар сярэдняй школы №1, адзначыў, што настаўнікі ўжо выкарыстоўваюць яго на занятках.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Уладзіміра ТРАЦЦЯКА.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце