weather 3° Маладзечна
weather 3° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 3° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather 3° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
09.12.2010 16:34 ,

Школьнікам – бясплатны праезд

Школьнікі нашага рэгіёна, як і ўсёй краіны, ужо сёння, 10 снежня, могуць атрымаць права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце.

Праект Указа Прэзідэнта аб бясплатным праездзе ў грамадскім транспарце (акрамя таксі) для дзяцей, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, 9 снежня перададзены на ўзгадненне ў абласныя выканаўчыя камітэты.

Прэс-сакратар старшыні Мінскага аблвыканкама Галіна Трафіменка паведаміла пра гэта ў інтэрв’ю “Рэгіянальнай газеты” ў чацвер раніцай. Паводле слоў Галіны Трафіменкі, праект указа спачатку ідзе на ўзгадненне ў аддзел транспарту аблвыканкамаў, пасля гэтага яго павінны падпісаць кіраўнікі абласцей. Канчаткова указ зацвярджае Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

У аддзеле транспарту Гродзенскага аблвыканкама пацвердзілі інфармацыю, што гэты нарматыўна-прававы дакумент атрымалі таксама і яны.

На момант здачы газеты ў друк праекты не былі падпісаныя. Але, па словах Галіны Трафіменкі, на ўзгадненне і падпісанне падобных дакументаў чыноўнікам даецца адзін дзень. Такім чынам, права на бясплатны праезд школьнікі могуць атрымаць ужо ў дзень выхаду гэтага нумара “РГ” у свет, у пятніцу, 10 снежня, альбо ў панядзелак, 13 снежня.

Увядзенне гэтай ільготы ў рэгіёнах Беларусі пачалося пасля таго, як ад 7 снежня права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце атрымалі мінскія школьнікі. Адбылося гэта па рашэнні Мінгарвыканкама.

Сяргей ЗЯНЬКО.     

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце