weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
26.01.2011 11:27 ,

Затрыманыя ёсць, але забойства ля "Фестывальнага" не раскрытае

Псіхічна нездаровыя людзі паведамілі, як забівалі паўтара года таму школьніцу ў Маладзечне, але доказаў іх віны няма, – паведамляе БелаПАН са спасылкай на пракуратуру Мінскай вобласці.

Праваахоўным органам пакуль не ўдалося ўстанавіць і знайсці вінаватых у забойстве школьніцы, якое было ўчынена ў Маладзечне паўтара года таму. Пра гэта 25 студзеня расказаў журналістам першы намеснік пракурора Мінскай вобласці Мікалай Пілінкевіч.

«На жаль, злачынства не раскрыта. Хаця ёсць псіхічна нездаровыя асобы, якія расказваюць, як учынялі злачынства. Але аб’ектыўных доказаў не здабыта, і мы лічым справу нераскрытай», – сказаў ён. Па гэтай справе зараз праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Следчая праца пакуль прыпынена.

Нагадаем, 4 чэрвеня 2009 года ў міліцыю звярнулася жыхарка Маладзечна, якая заявіла пра знікненне непаўналетняй дачкі. Напярэдадні прыблізна ў 22.00 15-гадовая дзяўчынка пайшла з дому і не вярнулася. Вечарам 4 чэрвеня труп дзевяцікласніцы са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі быў знойдзены заваленым галінамі недалёка ад прыпыначнага пункта «Фестывальны». Эксперты ўстанавілі, што смерць наступіла ад механічнай асфіксіі. 

Аддзел інфармацыі. 

Яшчэ на гэтую тэму:

Шукаем сведкаў забойства

Ля месца забойства бачылі “Волгу”

Любая інфармацыя па забойству – тайна следства

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце