weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
03.02.2011 08:44 ,

Гандаль рыхтуецца да “Дажынак”

Да “Дажынак-2011” у Маладзечне і раёне адрамантуюць і прывядуць у парадак каля 200 гандлёвых аб’ектаў.

Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” 27 студзеня расказала начальнік аддзела гандлю і паслуг райвыканкама Тамара Мікуліч.

Паводле яе слоў, запланавана будаўніцтва трох магазінаў райспажыўтаварыства – на ўездзе ў Маладзечна з боку Мінска (у мікрараёне №11 “Усходні”), у вёсцы Мясата і ў аграгарадку Палачаны. Акрамя таго, адбудзецца рэканструкцыя будынка ўнівермага “Маладзечна”, будуць адрамантаваныя магазіны №1, 8, 9, 45, 61, “Чыгуначны”, “Магістраль”, кафэ “Лібава”.

Магазін «Чыгуначны» да «Дажынак» адрамантуюць.

 

“Усе магазіны, павільёны, кіёскі ў зоне правядзення “Дажынак” будуць прыведзеныя ў парадак. Іх каля 200 на Цэнтральнай плошчы, па вуліцах Віленскай, Прытыцкага і Валынца. Іх добраўпарадкаванне будзе выканана ў адзіным стылі”, – сказала Тамара Мікуліч.

На гэтыя мэты маладзечанскаму райспажыўтаварыству па лініі “Белкаапгандлю” з інавацыйнага фонду будзе выдзелена каля пяці мільярдаў рублёў. Добраўпарадкаванне астатніх аб’ектаў адбудзецца за ўласныя сродкі гандлёвых прадпрыемстваў. “Яны гатовыя да гэтага, бо разумеюць, што зробленае застанецца гораду і гараджанам”, – адзначыла Тамара Мікуліч.

Святлана ЦІШКО.

Фота з архіва rh.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце