weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
04.02.2011 16:50 ,

Прайшла прэзентацыя кнігі Міхася Казлоўскага

Учора, 3 лютага, у маладзечанскай гарадской бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Міхася Казлоўскага “Пра кніжнікаў і кнігі”.

Міхась Казлоўскі.

Па словах Міхася Казлоўскага, сярод запрошаных на імпрэзу выпадковых людзей не было.

Вокладка новай кнігі Міхася Казлоўскага.

Выстава “Кнігі сабралі нас” выданняў прац Міхася Казлоўскага і кніг, падрыхтаваных ім да друку. «Пра кніжнікаў і кнігі»  – у верхнім радзе справа.

Новае выданне маладзечанскага пісьменніка, краязнаўцы, публіцыста прызначанае ў першую чаргу для бібліяфілаў. Ён прытрымліваецца асноўнай мэты, з якой бярэцца за большасць сваіх прац: каб імёны беларусаў, чыя дзейнасць звязаная з кнігай, не былі незаслужана забытыя.

Кніга змяшчае два раздзелы: “Нататкі бібліяфіла” і “Эпісталярная спадчына”. У першым чытач можа пазнаёміцца з малавядомымі фактамі аб аўтографах, малафарматных кнігах, кніжных знаках, беларускім таварыстве бібліяфілаў. Знойдуцца цікавыя гісторыі пра вядомых пісьменнікаў, а некаторыя вартыя ўвагі імёны адкрыюцца ўпершыню.

У другой частцы размешчаныя пісьмы Адольфа Клімовіча, Чэслава Сіповіча, Юльяна Сергіевіча і іншых беларускіх дзеячаў.

Выданне кнігі накладам 100 асобнікаў адбылося за ўласныя сродкі аўтара і прадпрымальнікаў, якія пагадзіліся падтрымаць выданне. У продаж кніга не паступала. На сённяшні дзень яе можна знайсці толькі ў бібліятэках.

Аўтару ўжо паступіла прапанова перавыдаць кнігу, але ён хоча дадаць яшчэ некалькі артыкулаў, без якіх лічыць першае выданне незакончаным. Памер першага выдання ўціскалі грашовыя сродкі, і некаторыя матэрыялы давялося проста выкінуць.

Сам Міхась Казлоўскі не мае ілюзій наконт сваёй работы:

— Я не кажу, што кніга зробленая дасканала. Гэта цяжкая праца, бо такі рэдкі матэрыял даводзіцца збіраць літаральна па крупінках. Але я працаваў шчыра і з любоўю. Бо толькі любоў штурхае грамадства наперад. Я ніколі не буду пісаць пра чалавека, які мне не падабаецца. Дастаткова проста паглядзець у вочы, каб зразумець, які ён. Не разлічваю, што кніга спадабаецца кожнаму, я ведаю сваю аўдыторыю. І для іх яна можа аказацца карыснай.

Аўтар падкрэсліў, што не перастае здзіўляцца працавітасці тых людзей, аб якіх ён піша.

— Яны жылі ў выключна неспрыяльны для сваёй працы час – 20-30 гады мінулага стагоддзя, — гаворыць Міхась Казлоўскі. – І столькі паспявалі. З іх неабходна браць прыклад. Проста шчыра працаваць на сваім месцы.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце