weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
18.02.2011 12:22 ,

Суднік Станіслаў

Станіслаў Суднік – ваенны інжынер, падпалкоўнік, паэт, культуролаг, журналіст. Нарадзіўся 21 верасня 1954 года ў вёсцы Сейлавічы на Нясвіжчыне.

Станіслаў Суднік у рэдакцыі «РГ».

Скончыў Вышэйшае зенітнае ракетнае вучылішча войск супрацьпаветранай абароны (СПА) краіны (1977) і Цвярскую камандную акадэмію імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава (1992). Служыў у зенітна-ракетных дывізіёнах на Урале (1997–1993), на палігоне СПА ў Казахстане (1983 – 1993). Прымаў удзел у больш за 300 баявых пускаў ракет. Узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі” (за першыя 100 пускаў) і ордэнам “За службу Радзіме”.

Узначаліў Беларускі нацыянальны рух у Прыазёрску (1998). Пераведзены ў Беларусь, камандаваў зенітна-ракетным дывізіёнам у Мастах і Росі (1992). Звольнены ў запас у 1994 годзе. З 1994 года – у г. Ліда.

Старшыня Лідскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання (ГА) Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Францішка Скарыны. Рэдактар газеты ТБМ “Наша слова”. Рэдактар часопіса “Лідскі летапісец”. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001. Сябар беларускай асацыяцыі журналістаў. Выдаў “Кароткі расійска-беларускі вайсковы слоўнік”, “Расійска-беларускі вайсковы слоўнік” на 8000 слоў (сумесна з С.Чыславым), “Шыхтавы статут Беларускага войска”, кнігі вершаў “Пагоня за мову”, “Мой Грунвальд”.

Абноўлена 18 лютага 2011 года.

Аддзел інфармацыі.

Фота Святланы ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце