weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
20.02.2011 16:46 ,

Цітовіч Даніла

Фота: Александр.

Цітовіч Даніла Барысавіч. Скульптар, член Саюза дызайнераў Беларусі ад 2006 года. Удзельнік больш за 20 рэспубліканскіх і замежных выставак у Беларусі і за мяжой.

Нарадзіўся 4 верасня 1976 года ў Заброддзі на Вілейшчыне. Сын Барыса і Валянціны Цітовічаў.

1990 – 1994 – вучоба ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава; 1994 – 1998 – Мінскае вучылішча мастацтваў. 1999 – 2006 – Вышэйшая школа мастацтваў г. Брэмэна, ФРГ, клас скульптуры, прафесар Бердт Альтэнштайн.

Разам са сваёй жонкай Каролай прадстаўляе другое пакаленне сям’і Цітовічаў, якія адраджаюць духоўнае жыццё ў нашым рэгіёне.

Даніла Цітовіч паблізу сваёй майстэрні ў адной з вёсак нашага рэгіёну:

У сааўтарстве з бацькам Барысам Цітовічам удзельнік рэалізаваных праектаў: музея матэрыяльнай культуры “Дудуткі” (рэстаўрацыя, скульптура); разны іканастас у Свята-Успенскай царкве г. Гарадок (Польшча); помнікі воінам Першай сусветнай вайны у в. Заброддзе і Рускім Сяле (Вілейскі раён).

У 2002 г. Даніла арганізуе першы міжнародны пленэр “Абоз-1” у Заброддзі. Мастакі з Беларусі, Германіі, Польшчы і Босніі сабраліся, каб успомніць пра Першую сусветную вайну і аб’яднаць намаганні “у імя Бога, братэрства і міра з мэтай прадухілення новых войнаў”. Амаль 20 інсталяцый у ландшафце – такі вынік працы “Абозу”.

У скульптурнай кампазіцыі “Абоз-1” асновай з’яўляецца адзіная захаваная фатаграфія на тэрыторыі Заброддзя. Рэльеф, адліты ў бронзе з выкарыстаннем сапраўдных фотапартрэтаў і мантаваны на бронзавую вось з коламі, сімвалічна нагадвае аб франтавым абозе.

Даніла працуе ў рэалістычнай манеры, уласнаручна выконвае не толькі эскіз, падрыхтоўчую лепку з пластычных матэрыялаў, але і складаную працаёмкую работу ліцця з бронзы.

Паводле Барыса Цітовіча.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце