weather -4° Маладзечна
weather -4° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -4° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -4° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4469
1 долар 2.1506
100 рас.руб. 3.2401
28.02.2011 16:14 ,

Вугалёк вываліўся з печы

У вёсцы Жупраны 26 лютага на пажары ў сваім доме загінула 81-гадовая бабуля. Пажар здарыўся каля 6 гадзін раніцы. Гаспадыня, якая спала на ложку ў пакоі, учадзела і памерла.

Пракурор Ашмянскага раёна Андрэй Клышэвіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”, што папярэдняя прычына пажару – вугалёк, які выпаў з печы і трапіў на дровы, складзеныя побач.

У выніку пажару згарэла кухня. Два пакоі, якія яна раздзяляла, засталіся цэлымі.

Па словах Андрэя Клышэвіча, у гэтай жа вёсцы жывуць дачка і сын з нявесткай. Яны дапамагалі, даглядалі яе, прыносілі дровы. Сама бабуля адмаўлялася пераязджаць да каго-небудзь з іх, хацела жыць адна.

Па папярэдніх дадзеных, пенсіянерка ўстала ў 5 гадзін раніцы, склала ў печ дровы і зноў пайшла спаць. Калі пажар патушылі, бабулю знайшлі на ложку, адзетай у футра.

Выратавальнікі і работнікі міліцыі звярнулі ўвагу на тое, што дровы ў печы не паспелі згарэць. Электраправодка і печ былі спраўныя, газавікі вынеслі з дома непашкоджаны газавы балон, бабуля не курыла, падпал выключаны. Гэта і дазваляе рабіць выснову: ад вугольчыка, які вываліўся з печы, пачалі гарэць дровы, што ляжалі каля яе.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце