weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4253
1 долар 2.1329
100 рас.руб. 3.1894
15.03.2011 14:17 ,

Павіншаваць бабуль прыйшлі “ўнукі” (фота)

Каб бабулям з аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў у Жупранах было весялей напярэдадні 8 Сакавіка, выхаванцы мясцовага дзіцячага сада падрыхтавалі канцэрт “Мілая бабуля”.

Атрымаўся ён надзвычай цёплым і добрым: дзеці стараліся, а бабулі не хавалі слёз замілавання.

Павіншаваць бабуль аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў у Жупранах прыйшлі дзеці з мясцовага дзіцячага сада. Яны падрыхтавалі праграму “Мілая бабуля”.

“З верасня мінулага года мы пачалі супрацоўнічаць з аддзяленнем кругласутачнага знаходжання больш цесна, – расказала ў інтэрв’ю “РГ” загадчыца Жупранскага дзіцячага сада Эльвіра Бурынская. – Рыхтавалі віншавальную праграму і да 23 лютага, і да 8 Сакавіка, наведвалі бабуль і дзядуляў на Дзень пажылых людзей”.

У дзіцячым садзе – дзве рознаўзроставыя групы. Невялікі канцэрт 4 сакавіка падрыхтавалі старэйшыя, чатырох-шасцігадовыя. Яны ж на занятках і ў гуртку сваімі рукамі зрабілі падарункі.

“Нашы бабулі і дзядулі былі вельмі задаволеныя. Кожнаму чалавеку, а тым больш у такім сталым узросце, хочацца ўвагі і цеплыні. А дзеткі з дзіцячага сада нас не забываюць”, – сказала ў інтэрв’ю “РГ” загадчыца аддзялення Наталля Аўгуль.

Цяпер у аддзяленні жыве 28 чалавек. Гэта пераважна адзінокія пажылыя мужчыны і жанчыны. Сярэдні ўзрост – каля 80 гадоў, ёсць крыху маладзейшыя, але ёсць і старэйшыя.

У той жа дзень жанчын аддзялення кругласутачнага знаходжання віншавалі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне адаптацыі і рэабілітацыі і валанцёры раённага аддзялення таварыства Чырвонага Крыжа. 6 сакавіка тыя, у каго былі сілы, хадзілі на канцэрт у мясцовы Дом культуры. Па словах Наталлі Аўгуль, назад усе вярталіся ў прыўзнятым настроі. А на 8 сакавіка ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання падрыхтавалі святочны стол з салодкай выпечкай і фруктамі.

Святлана ЦІШКО.

Фота Юрыя ГОРЫДА.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце