weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
06.04.2011 17:19 ,

Адбудзецца прэзентацыя кнігі “Агменю”

Прэзентацыя першай кнігі літаратурнага аб’яднання “Агмень” адбудзецца ў пятніцу, 8 красавіка, а шостай гадзіне вечара ў Малой зале Палаца культуры.

Першае выданне суполкі, прысвечанае 5-годдзю існавання творчага аб’яднання, так і называецца − “Агмень”. Выпуск накладам 100 асобнікаў кіраўніца літаратурнага аб’яднання Таццяна Атрошанка называе сувенірным. Кнігу атрымаюць у падарунак сябры аб’яднання, запрошаныя на творчыя вечары, усе астатнія змогуць пагартаць яе ў бібліятэцы − у продаж выданне не паступіць.

Прэзентацыю будзе адкрываць тэатральная пастаноўка – своеасаблівы экскурс у гісторыю, які праводзіць паралель паміж стварэннем першай беларускай друкаванай кнігі Францыска Скарыны і выданнем кнігі “Агмень”.

Потым выступяць паэты, з чыіх вершаў складаецца “Агмень”: Таццяна Атрошанка, Алег Шчукін, Тамара Бярэзіна, Лідзія Гардынец і іншыя − 20 таленавітых жыхароў Маладзечаншчыны. Самым маладым аўтарам стала 11-гадовая вучаніца гімназіі № 10 Аляксандра Багавец.

Слова атрымаюць і маладыя ўдзельнікі суполкі, чые вершы не ўвайшлі ў зборнік − Дар’я Федаровіч, Сяргей Міхеенка, Віталь Заянчкоўскі.

На прэзентацыю запрошаныя і госці, якія пакажуць свой талент гледачам. Сярод іх выканаўцы аўтарскай песні – ўдзельнікі трыо “Фіеста” і Таццяна Беланогая, а таксама мінскі фолк-гурт “Рэха”. Выступяць удзельнікі мінскай эстраднай студыі “Наталі” і маладзечанскай “Спяваем разам”, спявак Барыс Ідэльчык і іншыя. Удзельнік “Агменю” Сяргей Міхеенка выканае кампазіцыі ў жанры рэп.

Па словах кіраўніцы “Агменю”, гледачоў прэзентацыі чакае шмат сюрпрызаў.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце