weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
13.04.2011 12:15 ,

Помнік дэмантавалі. Пазней перанясуць у парк

Мемарыяльны помнік “Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі” быў дэмантаваны 12 красавіка ў сувязі з добраўпарадкаваннем і перапланіроўкай Цэнтральнай плошчы.

Аб гэтым паведаміў адказны сакратар раённага аддзялення беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Іван Пяткевіч.

Помнік размесцяць у парку Перамогі на паўвостраве возера, якое з’явіцца ля амфітэатра.

Па словах Івана Пяткевіча, зараз рыхтуецца месца для ўстаноўкі памятнага знака.

Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Юры Гапоненка расказаў, што на месцы мемарыяльнага помніка размесцяць фантан з выявамі маладога хлопца з дзяўчынай і папараць-кветкі.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Яўгена СУХАВЕРХА.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце