weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
20.05.2011 15:01 ,

У Валожыне – “Шматгалоссе”

Чацверты раённы фестываль нацыянальных культур “Шматгалоссе” пройдзе ў нядзелю, 22 мая, у раённым Цэнтры культуры.

Начальнік аддзела культуры Валожынскага райвыканкама Вікенці Адамовіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”: на фестываль збяруцца прадстаўнікі разных нацыянальнасцей, якія жывуць на Валожыншчыне, – армяне, туркмены, таджыкі, малдаване, рускія, украінцы, беларусы, іншыя.

– Нацыянальнасцей у нас 31, – кажа Вікенці Адамовіч. – Канешне, усіх не збяром, але хаця б палову – пастараемся.

Мерапрыемствы пачнуцца ў 15 гадзін. Удзельнікі ў фае дыскатэчнай залы наладзяць выставы сваіх нацыянальных рэліквій, пройдзе дэгустацыя нацыянальных страў. Потым – выйдуць на сцэну.

Па словах начальніка аддзела культуры, гэта будзе не конкурс. Пераможцаў і прызёраў ніхто не будзе вызначаць. “Шматгалоссе” – фестываль, удзельнікі якога проста паказваюць свае нацыянальныя адметнасці.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце