weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
03.06.2011 16:49 ,

Афіцэр кіналагічнага цэнтра падазраецца ў згвалтаванні

Начальнік аддзялення кіналагічнага цэнтра адной з воінскіх часцей у Гродзенскай вобласці падазраецца ў згвалтаванні і гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Цяпер 36-гадовы маёр затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Злачынствы былі ўчыненыя летам 2010 года ў Смаргоні. Невядомы мужчына ноччу з выкарыстаннем прадмета, падобнага на электрашокер, учыняў у розных месцах райцэнтра хуліганскія дзеянні ў дачыненні да жанчын. Крымінальныя справы былі
распачатыя па фактах хуліганства. Пасля высветлілася, што адна з ахвяр нападнікам была згвалтаваная, да другой ажыццёўлены гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару. Таму справы будуць перакваліфікаваныя з улікам скіраванасці намеру падазронага (цікавіў жа яго выключна інтым). Міліцыі вядома пра пяць фактаў нападу афіцэра. У трох з іх ён не дасягнуў сваёй мэты, таму што патэнцыяльныя ахвяры аказалі актыўнае супраціўленне.

Першай у міліцыю звярнулася непаўналетняя, да якой былі ўчыненыя гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, але ў палавую сувязь мужчына з ёй не ўступаў. Пакінутыя на адзенні пацярпелай сляды дазволілі ўстанавіць геном нападніка. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было адпрацавана каля пяцісот мужчын, якія маглі мець дачыненне да злачынства.

Пасля затрымання афіцэр не адмаўляўся і поўнасцю прызнаўся ва ўчыненым. Паводле слоў мужчыны, ён затаіў крыўду на прадстаўніц слабага полу, калі некалькі гадоў таму застаў сваю жонку з невядомым. Ад былога шлюбу ў яго засталася дачка.

Паводле БелаПАН.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце