weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
09.06.2011 16:41 ,

У Ашмянах з'явяцца новыя вуліцы

У Ашмянах з'явіцца 9 новых вуліц – ідзе грамадскае абмеркаванне іх назваў.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Ашмянскага райвыканкама.
Прысвоіць неабходна назвы вуліцам у квартале Будаўнікоў, у мікрараёне Заходні, у пасёлках Школьны і Льнозаводскі, якія ўваходзяць у склад Ашмянаў, і ў новым мікрараёне па вуліцы Барунскай.
Прапануюцца наступныя назвы вуліц:
— у квартале Будаўнікоў – Будаўнікоў, Школьная, Спартыўная;
— у пасёлку Школьны – вуліцу Пясчанка;
— у пасёлку Льнозаводскі – Льнозаводскую;
— у мікрараёне Заходні – Стругача, Заходняя;
— у мікрараёне па вуліцы Барунскай – Снядэцкага і Берагавая.
Адпаведна будзе змененая нумарацыя дамоў.
Свае меркаванні жыхары горада і раёна могуць накіроўваць у Ашмянскі райвыканкам, а таксама пакідаць на сайце райвыканкама – www.oshmiany.grodno.by.
Святлана ЦІШКО.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце