weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 12° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3275
1 долар 1.9961
100 рас.руб. 3.1586
08.07.2011 16:48 ,

Суд над людзьмі, затрыманымі 6 ліпеня на Цэнтральнай плошчы, не скончаны

Працэсы па адміністрацыйных пратаколах, складзеных на людзей, якіх міліцыя затрымала вечарам у сераду, 6 ліпеня, не былі завершаныя ні ў чацвер, ні сёння, у пятніцу.

Старшыня суда Маладзечанскага раёна Сяргей Літвіновіч, які сам разглядае матэрыялы затрыманых, сёння паведаміў нашаму выданню, што 12 чалавек, якія ноч з серады на чацвер правялі ў ізалятары часовага ўтрымання, пакуль адпусцілі дамоў.

Пры гэтым суддзя не ўдакладніў – рашэнні не вынесеныя па ўсіх затрыманых ці па некаторых з іх. Сяргей Літвіновіч адмовіўся ад іншых каментарыяў і параіў звярнуцца да яго ў панядзелак, калі будзе вынесенае рашэнне суда.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце