weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
14.07.2011 11:06 ,

Фестываль “Маладзечна-2011” прысвяцілі Мулявіну

Прэс-цэнтр па пытаннях арганізацыі XI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2011” адбыўся ў аўторак, 12 ліпеня.

Мерапрыемства арганізаванае аддзелам ідэалагічнай работы маладзечанскага райвыканкама з мэтай інфармаваць маладзечанцаў і жыхароў рэгіёна аб падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю, які абяцае уразіць маштабнасцю і жанравай разнастайнасцю.

Загадчык аддзела культуры маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч і намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Святлана Баранок.

Аб праграме мерапрыемства расказвалі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Святлана Баранок і загадчык аддзела культуры маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч.

Сёлета Беларусь святкуе 70-годдзе Уладзіміра Мулявіна, гэтай падзеі і будзе прысвечаны фестываль “Маладзечна-2011”. Удзельнікі рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, якія прымуць у ім удзел, павінны будуць выканаць дзве песні − адна з іх Уладзіміра Мулявіна.

Цяпер вядуцца перамовы аб тым, каб склад журы узначаліла Ядвіга Паплаўская. Канкурсантаў 21, па тры з кожнай вобласці і горада Мінска. Пераможцы прымуць удзел у гала-канцэрце закрыцця, а самы лепшы выканаўца атрымае спецыяльны прыз Мулявіна.

Асноўным месцам дзеяння стане амфітэатр. Мерапрыемствы будуць праводзіцца і ў Палацы культуры, музычным падворку, музеі Максіма Багдановіча ў Ракуцёўшчыне, у цэнтры горада будзе працаваць горад майстроў. Мінскі абласны драмтэатр і лялечны тэатр “Батлейка” падрыхтуюць спектаклі.

Фестываль будзе доўжыцца тры дні − 26, 27 і 28 жніўня. У першы дзень адбудзецца гала-канцэрт − творы Уладзіміра Мулявіна выканае Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Пасля яго, таксама ў амфітэатры, пройдзе канцэрт альтэрнатыўнай музыкі. А для дзіцячай аўдыторыі ў Палацы культуры адбудзецца мерапрыемства “Пад небам сонца і дзяцінства”, у якім прымуць удзел самыя маладыя выканаўцы і паэты.

На другі дзень плануецца наведванне фальварка Янкі Купалы ў Вязынцы, дзе ля помніка беларускага класіка паэты зачытаюць вершы. Для маладых кампазітараў наладзяць майстар-клас на тэму беларускай песні і яе ўвасаблення. А ў музычным падворку правядуць паэтычны марафон сярод маладых паэтаў Міншчыны.

У трэці дзень фестывалю адбудзецца гала-канцэрт закрыцця, у якім прымуць удзел лепшыя выканаўцы беларускай эстрады. Пройдзе і канцэрт “Чатыры нацыянальныя постаці Беларусі”, на якім прагучаць творы кампазітараў Дзмітрыя Лукаса, Пятра Падкавырава, Рыгора Пукста, Аляксея Туранкова. А апоўначы адбудзецца начны джазавы канцэрт лепшых узораў еўрапейскай музыкі.

− Маладзечна падтрымлівае сваё званне культурнай сталіцы Міншчыны, − гаворыць Аляксандр Рамановіч. − Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі мае найвышэйшы статус, і мы павінны паказаць лепшае з беларускай культуры, што выпеставалі за два гады.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце