Першы ў Беларусі музычны падворак адкрыўся ў Маладзечне

Фота: Александр.
Па яго словах, у першы дзень свята «Дажынак» у гэтым дворыку плануецца правесці вечар і ноч класічнай музыкі. Да гэтага часу дворык яшчэ ўдасканаляць. Пасадачных месцаў будзе 720. Сцэна будзе крытая, паставяць вароты. Ужо уладкаваны невялікі фантанчык.
Пануецца, што за пасадачнымі месцамі размесціцца спартыўная пляцоўка з тэнісным кортам, на якой пры неабходнасці можна размясціць гандлёвыя пункты. Побач падрыхтуюць аўтастаянку на 40 месцаў.
«Тут цудоўная акустыка, — тлумачыць Рыгор Сарока. — І з гэтага пункту гледжання падворык — проста ідэальнае месца для філарманічнай залы. Тут выступаць можна зусім без мікрафону. Вельмі ўдалую форму мае будынак музвучылішча, гук не накладваецца адзін на адзін, а ляціць у неба. З любога месца падворка будзе чуваць аднолькава. Не кожная краіна можа пахваліцца такім збудаваннем».
На адкрыцці прысутнічала кіраўніцтва горада, а таксама дэлегацыі з Літвы і Расіі.



