weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
25.07.2011 15:33 ,

“Дынама-2” — “Забудова” – 2:4

Пасля пераможнага першага тайма на пачатку другой паловы гульні маладзечанская “Забудова” 24 ліпеня ў Мінску прапусціла ад сталічнага “Дынама-2” два мячы і вымушаная была адыгрывацца. І ўсё ж мы перамаглі.

Пачалася сустрэча чатырнаццатага тура на штучным полі стадыёна Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта роўнай барацьбой абедзвюх камандаў. Гаспадары мелі хіба што мінімальную перавагу.

Сталічныя футбалісты пагражалі варотам нашага галкіпера Вячаслава Камінскага на 11, 20 і 26 хвілінах. У першым моманце пасля ўдару ў левы ніжні вугал Вячаслаў “мёртва” ўзяў мяч, у другім выпадку варатар удала выбраў пазіцыю і злавіў мяч, а пасля навесу з вугла поля Камінскі кулаком выбіў прадмет гульні і адвёў пагрозу ад сваіх варот.

Наперадзе ў нас гулялі Сяргей Космач і Дзмітры Вышынскі. Не ўсё ў іх атрымлівалася ў нападзенні. Як патрэбна гуляць у атацы, на 29 хвіліне паказаў наш абаронца Раман Вінцукоўскі. Пасля падачы вуглавога Раман метраў з дванаццаці літаральна закалаціў мяч у сетку варот – 0:1.

Госці пачалі дзейнічаць актыўней. На 33 і 35 хвілінах футбалісты гаспадароў двойчы атрымалі жоўтыя карткі за зрывы атак не па правілах. Спачатку збілі Дзмітрыя Вышынскага, пасля – Аляксандра Стэцкага.

На перапынак каманды пайшлі з мінімальнай перавагай маладзечанцаў. І здавалася, нішто не прадказвае праблем “Забудове”. Як раптам у пачатку другой паловы гульні гаспадары здолелі не толькі аднавіць раўнавагу, але і выйсці наперад. Галы заляталі ў сетку варот Камінскага з інтэрвалам усяго ў дзве хвіліны – на 50 і 52 хвілінах сустрэчы – 2:1. Цяжка вінаваціць Вячаслава ў прапушчаных мячах. Хутчэй яны на сумленні абаронцаў.

Усё прыйшлося пачынаць спачатку. 22 хвіліны спатрэбіліся нам, каб адыграцца. На 74 хвіліне гульні вызначыўся Аляксандр Працкевіч – 2:2. Яшчэ праз дзве хвіліны нарэшце забіў Космач – 2:3. Стала крыху спакайней. Маладзечанцы супакоіліся і адчулі сябе на полі больш упэўнена. Канчатковую кропку ў гульні на 85 хвіліне паставіў той жа Працкевіч – 2:4.

Мы прывезлі з Мінска тры ачкі і з восьмага радка турнірнай табліцы ўзняліся на сёмы. Наступны матч праводзім у суботу, 30 ліпеня. На гарадскім стадыёне прымаем “Гомельчыгунтранс”.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Турнірная табліца:

Каманды

Г

В

Н

П

М

А

1

Ліда

14

11

3

0

24-6

36

2

Белтрансгаз (Слонім)

14

9

3

2

42-15

30

3

Бяроза-2010

14

8

5

1

25-10

29

4

Камунальнік (Слонім)

14

8

2

4

17-10

26

5

Гомельчыгунтранс

13

7

4

2

24-9

25

6

Зорка-БДУ (Мінск)

14

6

4

4

26-17

22

7

Забудова (Маладзечна)

14

6

4

4

26-23

22

8

Лівадзія (Дзяржынск)

14

6

3

5

16-18

21

9

Дынама-2 (Мінск)

14

6

0

8

24-27

18

10

Нёман (Масты)

14

5

3

6

17-25

18

11

Партызан-2 (Мінск)

14

4

2

8

26-31

14

12

Асіповічы

14

4

2

8

20-34

14

13

Орша

13

3

3

7

16-26

12

14

Вертыкаль (Калінкавічы)

14

2

2

10

13-28

8

15

Жлобін

14

2

2

10

16-36

8

16

Вігвам (Смалявічы)

14

1

4

9

13-30

7

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце