weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -3° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
02.08.2011 16:46 ,

У Вілейскім раёне застануцца толькі тры звалкі смецця

Знішчэнне міні-палігонаў са смеццем з тэрыторый сельскіх саветаў праводзяць работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ). З раённага фонду прыроды на рэкультывацыю звалак выдаткавана 30 мільёнаў рублёў.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Радзевіч расказала ў інтэрв’ю “РГ”: работы па добраўпарадкаванні сельскіх тэрыторый праводзяцца па раённым плане мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі. Меркавалася, што міні-палігоны прыбяруць да 1 верасня, але, магчыма, рэкультывацыя прадоўжыцца і ў першы месяц восені.

Пакуль не хапае тэхнікі, занятай на жніве. Калі яна вызваліцца, дапаможа камунальнікам. Па словах Наталлі Радзевіч, цяпер на тэрыторыі Вілейскага раёна больш за 40 звалак. Застанецца іх толькі тры – у Вілейцы, Ільі і Даўгінаве. Іншыя міні-палігоны, якіх у кожным сельсавеце ад аднаго да трох, закапаюць, а потым на іх месцах пасадзяць лес.

Для таго, каб максімальна скараціць колькасць звалак у лясах, каля дарог і ў былых кар’ерах, жыхарам вёсак і дачнікам трэба заключаць дагаворы з жыллёва-камунальнай гаспадаркай на вываз смецця.

Перад сельскімі саветамі пастаўленая задача: дагаворы на вываз смецця павінны заключыць 100 працэнтаў жыхароў цэнтраў сельсаветаў і як мага больш людзей, што жывуць у іншых вёсках.

Гэта работа вядзецца з мінулага года. Дапамагаюць заключаць дагаворы старасты вёсак і работнікі культуры. Складаюцца графікі вывазу смецця. У кожнай вёсцы людзі ведаюць дзень, у які да іх прыедзе машына ЖКГ. Сёлета 79 працэнтаў насельніцтва падпісалі адпаведныя дамовы.

Старшыня Савета дэпутатаў расказвае, што кошт такіх паслуг ЖКГ цяпер такі, што пра яго нават не варта гаварыць – крыху больш за 1 100 рублёў з чалавека за месяц. Тым не менш, не ўсе пагаджаюцца плаціць. У асноўным гэта – адзінокія пенсіянеры.

За адмову пакуль ніхто нікога не карае. Стараюцца ўгаворваць людзей, але папярэджваюць, што за забруджванне навакольнага асяроддзя прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце