weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 12° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
13.09.2011 13:34 ,

Дзяржкантроль запрашае скардзіцца

Работа “гарачай лініі” арганізаваная ў Маладзечанскім міжраённым камітэце дзяржаўнага кантролю. Рэвізоры запрашаюць скардзіцца.

Па тэлефоне 8 (0176) 77-12-32 жыхары Маладзечанскага, Валожынскага, Вілейскага і Мядзельскага раёнаў цяпер могуць паскардзіцца на недахопы ў рабоце службовых асобаў прадпрыемстваў і арганізацый.

Пра факты валакіты і бюракратызму пры разглядзе зваротаў грамадзян, выпадках незаконнага і неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці, разбазарванне дзяржаўнай уласнасці жыхары Мінскай вобласці нашага рэгіёну могуць паведамляць па серадах ад 9 да 17 гадзін.

Як паведамілі нашаму выданню ў камітэце дзяржкантролю, спецыялістаў гэтай арганізацыі вельмі цікавяць факты нядбайных адносінаў да зямельных і прыродных рэсурсаў і неналежным выкананні Дэрэктывы Прэзідэнта “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”.

Работнікі камітэта спадзяюцца, што жыхары нашага рэгіёну не застануцца абыякавымі да праблем свайго раёна, прадпрыемства, прыватнага падворка. А прынятыя меры па зваротах грамадзян умацуюць дабрабыт людзей.

З дапамогай грамадзян спецыялісты Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю хочуць выявіць недапрацоўкі і парушэнні ў рабоце службовых асобаў, папярэдзіць факты супрацьзаконных і карупцыйных дзеянняў.

Камітэт ад 1 верасня змяніў свой адрас і цяпер працуе ў Маладзечне па адрасе: вуліца Прытыцкага, 23 (будынак Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь) . Тэлефоны засталіся ранейшымі: 8 (0176) 77-14-54 (старшыня), 8 (0176) 77-12-32, 77-12-65, 77-16-62 (спецыялісты).

Прыём грамадзян міжрайкамітэт праводзіць па серадах ад 8 да 13 і ад 14 да 18 гадзін.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце