weather 13° Маладзечна
weather 13° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 13° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 13° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3168
1 долар 2.0007
100 рас.руб. 3.1911
27.09.2011 11:21 ,

На "Дажынках" будуць байкеры і лялькі на хадулях

У час фестывалю будзе праводзіцца тэатралізаваная рэклама фестывальных мерапрыемстваў па вуліцах Маладзечна. Па галоўнай вуліцы будуць ездзіць прагулачныя дэкараваныя экіпажы (калёсы, трохколыя веласіпеды), якія пакатаюць гасцей свята.

Манітор, усталяваны на Цэнтральнай плошчы, стане “Веснікам “Дажынак”. Праз яго зробяць тэлемост паміж рэгіёнамі Беларусі.

Адбудзецца акцыя “Сваёй сям’ёй упрыгожым свята”, у межах якой сямейныя пары з упрыгожанымі  каласкамі, снапамі дзіцячымі каляскамі вітаюць гасцей і запрашаюць іх на свята. Пройдзе абрад “Аблівіны” − вулічны дажынкавы рытуал ачышчэння вадой.

Прэзентацыя канцэртных праграм аматарскіх калектываў Міншчыны “Песня і праца гатовы спаткацца” на васьмі сцэнічных пляцоўках горада.

Пляцоўка №1 “Каравайная” (Цэнтральная плошча)

Выставачная зала сфарміраваная з улікам пякарскай скульптуры, караваяў вобласці, дэгустацыі кандытарскіх вырабаў, хлебнага сада (дрэвы, дэкараваныя мучнымі  вырабамі), выставы-продажы кандытарскіх вырабаў. Міні-хлебапякарня.

Пляцоўка №2 “Чайна-мядовая” (каля кінатэатра)

Канцэртная праграма “Гарбата з водарам мядку склікае талаку”. Тэматычныя міні-праграмы: “Цудадзейны абрусік”, “З песняй і чаем мы не сумуем”, “Чай піць − здаровым быць”, конкурсная шоу-праграма “Чайныя прыгажуні”.

Пляцоўка №3 “Бабуліны кросны − узор дзівосны” (насупраць рэстарана “Еўропа”).

Фальклорная канцэртная праграма. Выставы даўнейшых ручнікоў “Рукамі тканая сцяжынка” і традыцыйнага строю Міншчыны.

Пляцоўка №4 “Ганчарны свет” (каля бібліятэкі “Верасок”)

Канцэртная праграма “Ззяе сонца на збанку”. Майстар-класы па працы на ганчарным крузе. Конкурс “Хто мацней свісне”.

Пляцоўка №5 “Вясёлка дзяцінства” (Парк культуры і адпачынку імя Перамогі)

Канцэртна-тэатралізаванае казачнае дзейства з удзелам роставых лялек і лялек на хадулях, парад персанажаў у масках. Шоу мыльных пузыроў. Майстар класы па сервіроўцы стала для маленькіх гаспадынь, лепцы з гліны, пераадоленне “дажыначнага лабірынту”.

Пляцоўка №6 “Беларускі агарод смачна корміць круглы год” (каля Палаца культуры)

Выступленне ансамбляў народнай музыкі, гарманістаў, тэатраў гульні. Выстава вырабаў з саломы, саламяных капелюшоў.

Пляцоўка №7 “Моладзевая тусоўка” (Вялікі Гасцінец, 58)

“Моладзевы хіт-парад”, рэспубліканскі этап конкурсу “Уладар сяла”, майстар-клас па графіці “сельскія пейзажы”. Моладзевая дыскатэка.

Пляцоўка №8 (каля дзіцячага цэнтра культуры “Расток”)

Фестываль альтэрнатыўнай моладзевай культуры. Тэрыторыя падзеленая на тры зоны. “Байкер-клас” з выставай сучасных матацыклаў, “Ба-рок”, дзе выступяць рок-гурты і адбудзецца выстава музычных інструментаў, майстэрня “Каптур ад куцюр”, дзе працуюць майстры-візажысты над стварэннем вобразаў “Каралева “Дажынак”, дэманстрацыя адзення з прыродных матэрыялаў.

Парк культуры і адпачынку імя Перамогі “Рамесная слабада Міншчыны”.

Выстава-продаж “Скарбаў россып залаты”, дзе будуць прадстаўленыя работы народных майстроў дэкаратыўна-прыкладнога майстэрства з 22 раёнаў вобласці ў выглядзе беларускіх падворкаў, вырабы выхаванцаў устаноў адукацыі і культуры Міншчыны, стравы нацыянальнай кухні аматарскіх аб’яднанняў, рэспубліканская фотавыстава герояў жніва 2011 года.

Аддзел інфармацыі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце