weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4197
1 долар 2.0988
100 рас.руб. 3.2132
11.10.2011 13:40 ,

Хлопец у Княгініне хацеў згвалціць бабулю

Фота: Александр.

Уступіў у законную сілу прыгавор, які вынес суд Мядзельскага раёна 19-гадоваму жыхару Княгініна Генадзю Г. Хлопца прызналі вінаватым у замаху на згвалтаванне 70-гадовай пенсіянеркі і дзеяннях сэксуальнага характару з ёй.

Абвінавачаны ў цяжкіх злачынствах атрымаў чатыры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення свабоды ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён абскардзіў прыгавор у суд Мінскай вобласці, але вышэйшая судовая інстанцыя не задаволіла скаргу, пакінула прыгавор без змяненняў, і ён уступіў у законную сілу.

Паводле расследавання, якое праводзіла пракуратура Мядзельскага раёна, здарэнне адбылося 5 лютага каля 22 гадзін 30 хвілін. Генадзь на адной з вуліц Княгініна ў жылым доме выціснуў шкло веранды, залез на веранду, адкрыў дзверы ў жылы пакой, дзе адпачывала бабуля.

Хлопец паваліў яе на падлогу, сцягнуў адзенне, паспрабаваў згвалтаваць, але не здолеў гэтага зрабіць, бо ахвяра актыўна супраціўлялася. Тады, згодна з прыгаворам, Генадзь здзейсніў з гаспадыняй “іншыя дзеянні сэксуальнага характару”.

Згодна з вынікамі медыцынскай судовай экспертызы, пацярпелай былі нанесеныя лёгкія цялесныя пашкоджанні.

На судзе абвінавачаны часткова прызнаў сваю віну. Расказаў, што ў той дзень быў на вечары сустрэчы выпускнікоў школы. Выпіваў. Калі ў 22 гадзіны пайшоў дамоў, яму захацелася інтымнай сустрэчы. Спачатку прасіў гаспадыню пусціць яго ў дом, а пасля палез праз веранду.

Акрамя частковага прызнання сваёй віны Генадзем, яна пацвярджаецца дактыласкапічнай экспертызай. Згодна з яе вынікамі, след на шкле акна веранды пакінуты далонню рукі абвінавачанага.

Паводле заключэння спецыялістаў судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, Генадзь пакутуе на псіхічнае расстройства – лёгкую разумовую адсталасць. Нягледзячы на гэта, хлопец быў пры свядомасці і разумеў тое, што рабіў.

Разумовая адсталасць і раскаянне Генадзя змякчылі яго віну, стан алкагольнага ап’янення падчас здзяйснення злачынства абцяжарыў яе. Вынік – чатыры з паловай гады зняволення.

Іван МАЛАФЕЙ, следчы следчага аддзела пракуратуры Мінскай вобласці па Мядзельскім раёне.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце