weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 2° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
18.10.2011 10:51 ,

Валынцэвіч Павел

Фота: Александр.

Павел Канстанцінавіч Валынцэвіч (1875 – 1962) нарадзіўся ў мястэчку Вялікая Бераставіца Гродзенскай губерні, у сям’і дыякана мясцовай царквы. Адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай фатаграфіі, праваслаўны святар.

У 1897 годзе скончыў Віленскую духоўную семінарыю. У 1899 годзе стаў настаяцелем царквы ў вёсцы Касута на Вілейшчыне. Фотаздымак царквы стаў адным з першых, які зрабіў Павел Валынцэвіч сваім фотаапаратам.

У 1902 — 1904 гадах Павел Валынцэвіч працаваў школьным інспектарам у мястэчку Дзісна, а пазней узначаліў прыход Свята-Нікольскага праваслаўнага храма ў вёсцы Узмёны (сёння – Мёрскі раён), дзе праслужыў 43 гады. Жыццёвы шлях айца Паўла закончыўся без малога 50 год назад у Ваўкавыску.

Святар Павел Валынцэвіч меў шырокае кола інтарэсаў. Пісаў карціны, захапляўся астраноміяй і прыродазнаўствам, карыстаўся сонечным гадзіннікам і менавіта па ім выстаўляў час на кішэнным. Сабраў вялікую бібліятэку, якой карысталіся ўсе яго знаёмыя і вернікі. Жыва цікавіўся палітыкай, разводзіў пчол… Але найбольшым яго захапленнем было фатаграфаванне.

Гэтай новай незвычайнай справай айцец Павел зацікавіўся менавіта ў Касуце. Там і пачаў фатаграфаваць. Здымаў усё, што было навокал, усе падзеі, якія назіраў: бажніцы, гасцей, уборку ўраджаю, будаўніцтва дома, прыродныя з’явы. Таму галоўнай адметнасцю фатаграфічнай спадчыны Паўла Валынцэвіча і сталі менавіта такія здымкі, якія зафіксавалі гісторыю свайго часу.

25 гадоў ён здымаў сваю сям’ю (тры пакаленні), месцы, дзе яны доўга жылі або бывалі наездамі, будні бліжэйшага асяроддзя. Яго працы дыхаюць мірам і любоўю, як быццам бы не было войнаў, рэвалюцый, акупацыі… Фатаграфіі П.Валынцэвіча паказваюць нам людзей, якія ўмелі жыць, любіць, працаваць, думаць, паважаць сябе.

«Сябры». Фота 1909 года, вёска Узмёны на Мёршчыне:

Унікальны фотаархіў Паўла Валынцэвіча фарміраваўся год за годам. Самы стары негатыў калекцыі датуецца пачаткам ХХ стагоддзя, а апошні – 1953 годам. Адметнасць гэтага фоталетапісу яшчэ у тым, што яго негатывы выкананыя на шкле, а матэрыял гэты вельмі далікатны, і такія негатывы, а аднаму з іх больш стагоддзя, часта не дажываюць да нашага часу. І тым не менш, фотаархіў Паўла Валынцэвіча захаваўся і сёння мы маем выключную гістарычную каштоўнасць.

Вольга КОЛАСАВА, старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея.


18.10.2011.Мастацкая інтуіцыя сельскага святара. Рэцэнзія

14.10.2011.Наша мінулае на фатаграфіях, якія адкрылі зноў

13.10.2011.Адкрыецца выстава «Позірк мінулай эпохі» Паўла Валынцэвіча

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце