weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
27.10.2011 16:13 ,

У цэнтры "Надзея" прайшоў "Беларускі фотафэст" (+фота)

Першы рэспубліканскі злёт сяброў фотааб’яднанняў і фотааматараў адбыўся 21-23 кастрычніка на базе аздараўленчага цэнтра “Надзея”. Дзеці, што адпачываюць там, прайшлі майстар-класы ў прафесіяналаў фотасправы.

Пра гэта расказала спецыяліст па сувязях з грамадскасцю цэнтра “Надзея” Таццяна Майсак.

У межах злёту “Беларускі фотафэст–2011” прайшоў пленэр, удзельнікі якога мелі магчымасць рабіць здымкі па ўсёй тэрыторыі Вілейшчыны. Па выніках плануецца правесці конкурс і выставу.

Адбылася дыскусія аб праблемах беларускай фатаграфіі, быў паказаны дакументальны фільм аб творчасці вядомых фатографаў.

Для дзяцей і падлеткаў, якія адпачываюць у цэнтры, прайшлі майстар-класы. Пад кіраўніцтвам Юрыя Васільева і Яўгена Казюлі з Мінска на працягу 22 кастрычніка юныя фатографы напрацоўвалі матэрыял.

Падчас майстар-класаў.

Увечары работы рыхтавалі да выставы, якая прайшла 23 кастрычніка.

На выставе ў «Надзеі».

Прафесійнае журы выбрала лепшыя работы. Першае месца ў намінацыі “Партрэт” заняла Яніна Туманава з Гомеля. Міхаіл Бурба са Жлобінскага раёна атрымаў прыз глядацкіх сімпатый. У намінацыі “Жыццё цэнтра “Надзея” перамагла Ірына Сяргеенка з Брагінскага раёна, а прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Аляксандры Церашковай са Жлобінскага раёна.

Усе прызёры (1-3 месцы ў абедзвюх намінацыях і прызы глядацкіх сімпатый) атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы ад фірмы “Пума”. Мадэллю, якая найлепш пазіравала ў гэтыя дні, на думку журы, стала шасцікласніца Каця Кусоўская з Гомеля.

Святлана ЦІШКО.

Фота forum.znyata.com.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце