weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4436
1 долар 2.0884
100 рас.руб. 3.1453
28.10.2011 08:32 ,

Жыхар Вілейшчыны падазраецца ў згвалтаванні дзяўчынкі

Па падазрэнні ў згвалтаванні 9-гадовай дзяўчынкі затрыманы жыхар Вілейскага раёна.

Як паведаміў БелаПАН старшы пракурор Мінска Сяргей Балашаў, злачынства было ўчынена каля 15.00 24 кастрычніка на аўтавакзале «Маскоўскі» ў Мінску.

Дзяўчынка, якая жыве ў Мінскім раёне, вучыцца ў сталічнай школе. На аўтавакзале яна чакала аўтобус, каб вярнуцца дадому. Паводле слоў дзяўчынкі, невядомы мужчына падышоў да яе і загадаў прайсці з ім. Школьніца прыняла яго за
міліцыянера, таму што ён сказаў: «Пройдзем». Злачынца завёў дзяўчынку ў грамадскі туалет і згвалтаваў яе ў кабінцы. Дзіця, якое плакала, знайшла прыбіральшчыца і выклікала міліцыю.

Падазроны 1984 года нараджэння, раней быў судзімы за насільныя дзеянні сексуальнага характару (частка 1 артыкула 167 Крымінальнага кодэкса).

Следчым аддзелам пракуратуры Мінска ў дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа на падставе часткі 3 артыкула 166 КК (згвалтаванне заведама малалетняй).

Паводле БелаПАН.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце