weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
01.11.2011 09:58 ,

Камунальнік — Забудова – 0:1. Камінскі адрывае Маладзечна ад Слоніма

Варатар маладзечанскай “Забудовы” Вячаслаў Камінскі 30 кастрычніка ў Слоніме на апошніх хвілінах матча “Камунальнік” – “Забудова” “пацягнуў” удар у левы ад сябе ніжні вугал варот, і мы паехалі дамоў з трыма ачкамі.

У гэтым матчы тры ачкі былі за шэсць. Перамога адрывала сапарнікаў у спрэчцы па турнірнай табліцы. Інтрыга жудасная.

Гульня 28 тура чэмпіянату Беларусі ў другой лізе пачалася супрацьстаяннем у цэнры поля. Гаспадары спрабавалі атакаваць, але госці даволі ўдала контратакавалі. Нягледзячы на барацьбу ў цэнтры поля, варатары абедзьвюх камандаў наўрад ці маглі адчуваць сябе спакойна.

Пацярпеў ад такой гульні варатар камунальнікаў. На 35 хвіліне ён не паспеў перамясціцца ў цэнтр штрафной пляцоўкі пасля перадачы злева нашага Сяргея Дараховіча. Пас капітана маладзечанцаў на Сяргея Космача і Аляксандра Працкевіча так напалохаў цэнтральнага абаронцу гаспадароў, што ён зрэзаў мяч ва ўласныя вароты – 0:1.

Цяпер прыйшлося думаць, як бы не прапусціць мяч ў раздзявальню. У двух выпадках на выхадзе ўдала згуляў наш варатар Вячаслаў Камінскі, а яшчэ два разы цэнтральныя абаронцы Дзмітры Вышынскі і Раман Шаўчэнка бездакорна выканалія свае абавязкі.

Вячаслаў Камінскі пацвярджае, што “Забудова” мае аргументы супраць іншых моцных камандаў.

У першай палове другога тайма нашы спрабуюць замацаваць поспех. Актыўны на сваім правым фланзе Віталь Макрыцкі. Падтрымліваюць яго Вадзім Ціткоў, Юры Пустаход, Андрэй Шаблінскі.

Але галоўным было захаваць станоўчы вынк. Таму мы падселі. Мы аддалі ініцыятыву саперніку, селі  ў абарону, і гэта тактыка прынесла поспех. Сяргей Дараховіч пасля перадач Дзмітрыя Касцюка і Паўла Ляпеты наперадзе цягнуў мяч, змагаўся з трыма-чатырма сапернікамі. Выйграваў і зарабляў стандарты. Ззаду выратоўвалі Шаўчэнка і Вышынскі.

А канчатковую перамогу забяспечыў, канешне, апошняй хвіліне Вячаслаў Камінскі ў неверагодным скачку пасля удару з трох метраў ад варот. Слава выцягнуўся ў струнку ў левы ад сябе ніжні вугал і перавёў мяч на вулглавы.

Галоўны трэнер каманды Аляксандр Гармаза пасля спытаў у варатара: Слава, як гэта ў цябе атрымалася?  Камінскі проста паціснуў плячыма…

Каманды

Г

В

Н

П

М

А

1

Ліда

28

21

4

3

58-21

67

2

Бяроза-2010

28

20

7

1

72-25

67

3

Белтрансгаз (Слонім)

28

19

4

5

79-27

61

4

Забудова (Маладзечна)

28

16

6

6

55-36

54

5

Камунальнік (Слонім)

28

16

3

9

47-26

51

6

Гомельчыгунтранс

27

13

8

6

48-27

47

7

Лівадзія (Дзяржынск)

28

12

6

10

34-33

42

8

Зорка-БДУ (Мінск)

27

11

6

10

36-28

39

9

Нёман (Масты)

28

11

4

13

31-48

37

10

Дынама-2 (Мінск)

28

9

2

17

40-55

29

11

Партызан-2 (Мінск)

28

8

5

15

44-56

29

12

Смалявічы

28

6

8

14

41-47

26

13

Жлобін

28

6

3

19

32-70

21

14

Орша

28

6

3

19

30-77

21

15

Асіповічы

28

5

5

18

38-77

20

16

Вертыкаль (Калінкавічы)

28

5

4

19

26-58

19

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Сяргея ЗЯНЬКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце