weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
01.11.2011 13:40 ,

Восеньскі баль у школе

У суботу, 29 кастрычніка, у гімназіі №7 увесь вечар гучала музыка − вальс, менуэт, паланэз. Кружыліся ў танцы пары: дзяўчаты − у вячэрніх уборах, а хлопцы − у смокінгах, строгіх касцюмах. На сталах гарэлі свечкі… Гэта быў “Восеньскі баль”.

Лепшыя традыцыі бальнага этыкету прыгадалі вучні гімназіі №7 у суботу, 29 кастрычніка.

Ужо каторы год у канцы кастрычніка вучні 10-х і 11-х класаў збіраюцца разам, каб гаварыць пра баль, танцы, літаратуру, каб танцаваць. Так яны нібы здзяйсняюць невялікае падарожжа ў мінулае. І гэтае падарожжа арганізавалі самі вучні.

У зале была асаблівая атмасфера ўзаемапавагі, таму што панаваў этыкет, пра які сучасныя людзі, на жаль, забываюць.

Мноства конкурсаў не дазваляла гасцям сумаваць. З якім запалам гледачы ўгадвалі творы і аўтараў класічных пастановак, урыўкі з якіх дэманстравалі вучні! Гэта і “Беспасажніца” Аляксандра Астроўскага, і “Гора ад розуму” Аляксандра Грыбаедава, і “Яўген Анегін” Аляксандра Пушкіна.

Нават настаўнікі на адзін вечар пазбавіліся вобразу строгіх настаўнікаў і проста адпачывалі разам з вучнямі.

“Восеньскі баль” аб’яднаў у сабе дзве эпохі − часы баляў і сучаснасць. Мы такія розныя, але ў кожным з нас жыве рамантык.

Мы, дзесяцікласнікі, надоўга запомнім гэта свята музыкі і танца. Не толькі таму, што так доўга да яго рыхтаваліся, але і таму, што вельмі яго чакалі.

Вучні гімназіі №7 адсвяткавалі “Восеньскі баль”.

Ганна МЕЛЬНІЧАК, вучаніца 10 “Б” класа гімназіі №7.

Фота Мікалая ШЧЫГЕЛЬСКАГА.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце