weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 24° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
02.11.2011 15:46 ,

Дадуць работу паўсотні віляйчан

Кірмаш вакансій з удзелам прадстаўнікоў адной з беларускіх абутковых фабрык, які адбыўся 27 кастрычніка, зацікавіў больш за 100 вілячан.

Фабрыку прадстаўлялі тры спецыялісты: ад аддзела маркетынгу, вытворчасці і забеспячэння. Яны расказалі аб сваім прадпрыемстве. У Вілейцы, паводле іх слоў, папярэдне плануюць адкрыць швейны ўчастак. Ён будзе працаваць у адну змену. Абсталяванне для тэставання ўжо прывезлі ў Вілейку.

Колькасць вакансій залежыць ад колькасці ахвотных віляйчан. Работа знойдзецца, як мінімум для 40-50 чалавек. Чым больш, тым лепш, – адзначылі спецыялісты фабрыкі. У перспектыве ў Вілейцы гатовыя наладзіць вытворчасць поўнага цыклу. Вопыт яе арганізацыі ў рэгіёнах у фабрыкі ўжо ёсць.

Па словах начальніка аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага райвыканкама Таццяны Цітуленкі, на кірмашы вакансій прысутнічалі як віляйчане, якія пакуль што не маюць дачынення да абутковай вытворчасці, так і людзі з профільнай адукацыяй і нават вопытам работы. Іх цікавілі не толькі узровень заробкаў, графік работы, але і дзе фабрыка купляе скуру для вытворчасці, кошт гатовай прадукцыі…

Таццяна Цітуленка расказала, што ў выніку гэтай сустрэчы спецыяльна распрацаваныя анкеты запоўнілі каля 50 чалавек, якія прэтэндуюць на працаўладкаванне на новай вытворчасці. Паводле папярэдніх планаў, іх навучанне магчыма будзе арганізаваць у Вілейцы.

На 2 лістапада, паводле інфармацыі Таццяны Цітуленкі, у Вілейцы і раёне зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных 151 чалавек.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце