У Каменным Логу – эксперымент

Сутнасць яго ў тым, што змяняецца арганізацыя дарожнага руху на пад’ездзе да пункта пропуску, раздзяленні пасажырапатокаў Мытнага і Еўрапейскага саюзаў. Раней першая паласа была прызначаная для грузавікоў, другая – для легкавых машын, трэцяя – для аўтобусаў, чацвертая – для спецтранспарту. Цяпер рух арганізаваны наступным чынам: першая паласа – для грузавікоў, другая – для легкавых машын замежных краін, трэцяя – для легкавых машын Мытнага саюза, чацвертая – для службовага транспарту і аўтобусаў.
На думку арганізатараў эксперыменту, такое размежаванне пасажырапатоку палепшыць умовы перасячэння мяжы для грамадзян Мытнага саюза.
– Яны змогуць практычна без перашкод перасячы Дзяржаўную мяжу. Не трэба будзе стаяць у адной чарзе з так званымі “бензавозамі”. А ўласнікі транспартных сродкаў Літоўскай Рэспублікі не змогуць уклініцца ў чаргу са словамі “мне тут займалі”, – патлумачыў начальнік прэс-службы Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў.
Святлана ЦІШКО.



