weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
02.11.2011 07:48 ,

Выраслі тарыфы на электрычную і цеплавую энергію

Выраслі тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва.

Электрычная і цеплавая энергія для насельніцтва Беларусі 1 лістапада падаражэла на 7 і 9% адпаведна. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў №1459 ад 31 кастрычніка 2011 года, паведаміла прэс-служба ўрада.

Згодна з дакументам, тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павышаны прыкладна на 9% – з 49333,8 рубля за 1 Гкал да 53773. Тарыфы на электрычную энергію выраслі ў сярэднім на 7%.

Пастанова ўносіць змены ў пастанову Савета міністраў №138 ад 4 лютага 2011 года «Аб устанаўленні для насельніцтва тарыфаў на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў, цэн і тарыфаў на камунальныя паслугі і некаторых мерах па
ўпарадкаванні разлікаў за гэтыя паслугі».

Нагадаем, раней тарыфы для насельніцтва былі павялічаны 1 кастрычніка: на электраэнергію – на 15%, на цеплавую – на 3,2%.
Паводле БелаПАН.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце