weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
03.11.2011 15:40 ,

Распачалі акцыю па дапамозе інвалідам

Абмеркавалі арганізацыю правядзення дабрачыннага марафону  “Рабі вялікае, не чакаючы вялікага” за “круглым сталом” у сераду, 2 лістапада.

Марафон, які ў дзявяты раз арганізаваў цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пачаўся 2 лістапада і будзе доўжыцца да 3 снежня, Міжнароднага дня інвалідаў. Завершыцца ён канцэртам, які пачнецца ў 11 гадзін 2 снежня ў Палацы культуры.

Усім кіраўнікам прадпрыемстваў раёна арганізатары разашлюць лісты з прапановай заахвоціць да ўдзелу ў марафоне сваіх работнікаў. Дапамога можа быць рознай: перавесці грошы на дабрачынны рахунак, перадаць закупленыя прадукты ці рэчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Па словах загадчыцы аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання цэнтра Вольгі Шырочынай, у межах марафону людзям з абмежаванымі магчымасцямі дапамагаюць прадуктамі і нават прывозяць дровы. Рады ўсяму, непатрэбнай дапамогі не бывае.

З дапамогай кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і старшынь сельсаветаў арганізатары марафону правядуць аналіз матэрыяльна-бытавых умоў інвалідаў. У залежнасці ад гэтых вынікаў будуць размяркоўваць сродкі, якія прыцягнуць на дабрачынны рахунак. Камусьці акажуць адрасную грашовую дапамогу, для інвалідаў, якіх работнікі цэнтра абслугоўваюць дома, закупяць і прынясуць неабходнае  −  лекі, сродкі гігіены.

Незалежна ад даходаў усім асобам з абмежаванымі магчымасцямі прапаноўваецца гуманітарная дапамога. Атрымаць яе можна ў цэнтры з 1 да 9 снежня пры наяўнасці пашпарта і пасведчання інваліда.

Нумар рахунка, на які можна перавесці грошы для акцыі, можна паглядзець на сайце Вілейскага райвыканкама. Летась на гэты рахунак паступіла больш за 30 мільёнаў рублёў.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце