weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
03.11.2011 08:57 ,

Таннага віна няма і не будзе

Ад 1 лістапада да 31 снежня ў горадзе і раёне не будзе прадавацца пладова-ягаднае віно.

Зняць гэты від алкагольнай прадукцыі з продажу, замяніць яго вінаградным віном рэкамендаваў арганізацыям усіх формаў уласнасці райвыканкам – адпаведнае рашэнне было прынятае 7 кастрычніка і ўступіла ў сілу 1 лістапада.

Паводле звестак аддзела эканомікі Валожынскага райвыканкама, усе гандлёвыя арганізацыі падтрымалі гэтую рэкамендацыю. Пладова-ягаднае віно – паведамляе сайт Мінаблвыканкама – не прадаецца яшчэ ў пяці раёнах вобласці – у Слуцкім, Старадарожскім, Любанскім, Капыльскім, Уздзенскім.

Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце