Закрываецца "Радыятарны"

Пасадка і высадка пасажыраў будзе ажыццяўляцца на прыпынку «Мінск-Паўночны» (станцыя метро «Маладзёжная»).
Пра гэта папярэджвае сайт Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Праход на платформу прыпынка «Мінск-Паўночны» 5 лістапада ад 00 да 06 гадзін будзе ажыццяўляцца праз падземны пераход на скрыжаванні вуліц Харкаўская і Кальварыйская (каля моста).
Ад 6 гадзін 5 лістапада выйсці на платформу можна будзе не толькі праз падземны пераход, але і са станцыі метро «Маладзёжная». Білетныя касы будуць працаваць у падземным пераходзе станцыі метро «Маладзёжная».
Як патлумачылі «РГ» у аддзеле пасажырскіх перавозак Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, гэта не часовая мера – «Радыятарны» зачыняецца назаўсёды. «Мінск-Паўночны» будзе больш зручным да пасажыраў: да яго ходзіць больш відаў транспарту.
Святлана ЦІШКО.



