weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
05.11.2011 23:27 ,

Што падаражэла ў Беларусі ад 1 лістапада?

Ад 1 лістапада ў краіне падаражэў шэраг хадавых тавараў і паслуг.

Павялічаныя стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю, піва і тытунёвыя вырабы. Акцыз на алкагольную прадукцыю з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 28% і больш і напоі вінныя, на алкагольную прадукцыю з доляй этылавага спірту ад 7% да 28%, на каньяк, брэндзі, кальвадос павялічаныя на 33,3% – да 40.000 рублёў у разліку на літр бязводнага (100%) этылавага спіртуў гатовай прадукцыі.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе канцэрна “Белдзяржхарчпрам”, мінімальны кошт бутэлькі прэйскурантнай гарэлкі складзе 22.000 рублёў, віна вінаграднага – 17.200 рублёў. Апошні раз акцыз на гарэлку павялічваўся 1 верасня – на 35,4%, да 30.000 рублёў.

Стаўка акцыза на цыгарэты з фільтрам коштам да 3.000 рублёў павялічаная на 11%, да 17.000 рублёў за тысячу штук, ад 3.000 да 6.000 рублёў – на 12,5%, да 45.000, пры цане больш за 6.000 рублёў за пачак, а таксама на цыгарэты, рознічны кошт на якія неўстаноўлены, – на 8,3%, да 65.000 рублёў.

Даражэюць і лекі. Для росту цэн на медыкаменты ёсць дзве прычыны. Па-першае, у пачатку месяца аптэкі маюць права праводзіць пераацэньванне лекаў. Улічваючы, што ў сярэдзіне кастрычніка курс рубля зноў быў дэвальваваны, відавочна, што цэны на лекі будуць перагледжаныя ў бок павелічэння. Па-другое, пасля аб’яднання гандлёвых сесій на валютнай біржы афіцыйны курс стаў адпавядаць рыначнаму і пастаўшчыкі лекаў страцілі магчымасць купляць валюту для набыцця імпартных медыкаментаў па ніжэйшым афіцыйным курсе. Чакаецца, што разам з імпартнымі лекамі падаражэюць і айчынныя медпрэпараты, якія на 70–75% складаюцца з замежных субстанцый, што зараз аплачваюцца валютай па рыначным курсе.

Стаў даражэйшым кошт праезду ў грамадскім і прыгарадным транспарце. У Мінску адна паездка зараз будзе абыходзіцца пасажыру ў 1.300 рублёў (дагэтуль было 950 рублёў). Уладальнікам маршрутак дазволілі самастойна ўстанаўліваць тарыфы на праезд “на аснове планавых расходаў, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, і прыбытку, з улікам кан’юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш за 15%”. На 300 рублёў вырас 1 лістапада кошт праезду ў абласных і раённых цэнтрах. Зараз адна паездка будзе каштаваць 1.100 рублёў. Новыя тарыфы ўстаноўленыя і для прыгарадных аўтобусных зносін.

У гэтым месяцы жыхары Беларусі заплацяць за кватэры па новых тарыфах з улікам двух тыдняў ацяплення. Самі тарыфы павышаныя 1 верасня. Паводле разлікаў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у ацяпляльны перыяд плата за камунальныя паслугі за пражыванне ў двухпакаёвай кватэры плошчай 48 кв. метраў, дзе пражывае тры чалавекі, складзе 197.000 рублёў (у тым ліку за ацяпленне – 62,4 тысячы рублёў). Летась такая ж кватэра абыходзілася ў суму 162,8 тысячы рублёў (у тым ліку за ацяпленне – 56,7 тысячы). Нарматыў спажывання вады – 140 літраў у суткі на аднаго чалавека. Адзін кубічны метр вады цяпер каштуе 585 рублёў, адзін кубічны метр вады для каналізацыі – 305 рублёў, усяго – 890 рублёў. Да аб’ёмаў спажытай вады, якія перавышаюць 140 літраў у суткі, будзе прымяняцца тарыф, што забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных расходаў. Гэта 1.440,9 рубля за кубічны метр вады і 1.105 рублёў за кубічны метр вады для каналізацыі – усяго 2.545,9 рубля.

Першага лістапада пачала дзейнічаць новая стаўка акцыза на дызельнае паліва – 676.260 рублёў за тону. Найбліжэйшым часам чакаецца чарговае падаражанне бензіну. З пачатку года цэны на паліва ў Беларусі змяняліся ўжо дзевяць разоў.

Даражэе мабільная сувязь. “Велком” аб’явіў аб павелічэнні кошту паслуг сувязі на 15%, праўда, не з 1 лістапада, а з 30-га. Як паведамляе прэс-служба кампаніі, тарыфы на выклікі і дадатковыя паслугі будуць акругленыя да аднаго рубля згодна з правіламі арыфметычнага акруглення, тарыфы на разавыя ўзносы і спецыяльныя паслугі – да 50 рублёў. Гэта будзе ўжо трэцяе павышэнне тарыфаў velcom у гэтым годзе, пасля таго, як 24 чэрвеня яны былі павялічаныяна 10% і 16 кастрычніка – на 7%.

“Белсел” павялічвае тарыфы на міжнародныя званкі; МТС павялічыў цэны ў сярэднім на 10% з 11 ліпеня; life:) значна падняў кошт шэрагу паслуг з 15 чэрвеня, а таксама павялічыў тарыфы на шэраг паслуг з 3 кастрычніка.

Як адзначыў у каментары эканаміст Сяргей Чалы, па ўзроўні даходаў беларусы вяртаюцца ў 2005 год. “І ўсё ж гэта перыяд затухання інфляцыі. Іншая справа, што ўзровень жыцця, які атрымліваецца на выхадзе, даволі нізкі і досыць нязвыклы для нашых грамадзян. Гэта ўзровень жыцця, які быў у нас у 2005 годзе. Але інакш як інфляцыйнымі механізмамі дамагчыся павышэння даходаў у такой сітуацыі нельга”, – перакананы эканаміст.

Паводле БелаПАН.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце