weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
05.11.2011 06:37 ,

Ці цяжка знайсці ў Вілейцы працу?

Экспрэс-апытанне віляйчан. Ці цяжка знайсці ў Вілейцы працу?

Андрэй Крэмза, тэхнік-механік:

− Цяжка знайсці працу з добрым заробкам. Напрыклад, за два з паловай мільёны. Я дакладна такую тут не знайду. Таму нават не спрабую, уладкоўваюся ў Мінску, хачу працаваць вадзіцелем-міжнароднікам.

Раіса Гатоўка, сястра-гаспадыня:

− А дзе працаваць? “Зеніт” закрылі. Якія яшчэ прадпрыемствы ёсць у нас? А годны заробак, хаця б паўтара мільёна, каб можна было пражыць, няшмат дзе можна атрымаць.

Алена Каржова, дзяжурны адміністратар Палаца культуры:

− Для мяне такой праблемы няма. У мяне ёсць працоўнае месца, новага я не шукаю, таму і не ведаю.

Вікторыя Урублеўская, эканаміст:

− Працу рознарабочага, будаўніка знайсці лёгка. А вось па спецыяльнасці эканаміста ці юрыста − вельмі цяжка. Праблема ў тым, што ўсе працоўныя месцы занятыя, многія − пенсіянерамі, і проста няма куды ісці працаваць.

Вольга Ляўковіч, бармен:

− Лёгка, у кожным магазіне аб’ява, што патрабуецца прадавец. Але ж які там заробак? Жанчыне трэба зарабляць хаця б паўтара мільёна, а што за справа − працаваць за тыя 700 тысяч. Вельмі многія знаёмыя з-за гэтага працуюць у Маладзечне.

Аляксандр Багацкі, слесар:

− Дарагое паліва, каб працаваць у іншым горадзе. У Вілейцы таннейшыя прадукты, і бацькі тут жывуць. Таму мяне праца задавальняе.

Наталля Шупенька, бухгалтар:

– Калі апусціць планку і не замарочвацца, то лёгка знайсці сабе работу. А калі думаць пра сваю адукацыю, спецыяльнасць, шукаць што-небудзь больш-менш прыстойнае, то складана.

Падрыхтавалі Зоя ХРУЦКАЯ і Святлана ЦІШКО.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце