weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 6° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
08.11.2011 09:59 ,

У Маладзечне адкрыюць інфекцыйную бальніцу (дапоўнена)

Улетку 2012 года ў Маладзечне плануюць адкрыць інфекцыйную бальніцу на 60 ложкаў.

Пра гэта сёння, 8 лістапада, на планёрцы ў райвыканкаме казаў начальнік Маладзечанскай ЦРБ Сяргей Савіцкі.

У інтэрв’ю «РГ» Сяргей Іванавіч удакладніў: меркаванне аб тым, што Маладзечну неабходная інфекцыйная бальніца, выказаў Міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Але гэтыя планы стануць рэальнасцю толькі пры наяўнасці фінансавання. А ў Маладзечне цяпер ідзе рэканструкцыя бальніцы №2.

Па словах Сяргея Савіцкага, у бліжэйшы час, да Новага года, для жыхароў Маладзечна і раёна ў Чысці адкрыецца інфекцыйнае аддзяленне на 20 ложкаў.

Плануецца, што інфекцыйная бальніца, калі і з’явіцца, то адкрыецца ў самім Маладзечне. У адказ на пытанне, які будынак яна зойме, Сяргей Савіцкі адзначыў, што пра гэта яшчэ рана казаць.

Інфекцыйная бальніца ў Сасновым Бары, што пад Маладзечнам, была зачыненая напрыканцы 2009 года. У яе карпусах размясціўся супрацьтуберкулёзны дыспансер. Маладзечанцы лячыліся ў суседніх гарадах.

– Практыка паказала, што інфекцыйная бальніца ў Маладзечне патрэбная, – сказаў Сяргей Савіцкі ў інтэрв’ю «РГ».

– Ці варта было два гады таму зачыняць бальніцу ў Сасновым Бары і аддаваць яе карпусы пад супрацьтуберкулёзны дыспансер?

– Гэтых людзей таксама трэба лячыць. Ведаеце, дзе начуюць, бамжы, у тым ліку хворыя на туберкулёз? У электрычках: калі напружанне адключаюць, дзверы ў вагон лёгка адкрываюцца ўручную. Так што студэнты, якія ездзяць у Мінск на вучобу, – у групе рызыкі.

Аддзел інфармацыі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце